Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявіўся сайт «Кожны дзень», які вядзе хроніку беларускіх пратэстаў


Пратэсты ў Менску. Кастрычнік 2020
Пратэсты ў Менску. Кастрычнік 2020

У Беларусі запусьцілі праект «Кожны дзень» — гэта летапіс пратэстаў 2020 году. На думку стваральнікаў старонкі, ён «стане падмуркам для будучага падручніка гісторыі Беларусі».

Праект belarusdaily.org апісвае падзеі, пачынаючы зь 9 жніўня 2020 году, але затым стваральнікі плянуюць разьвіць яго да маштабнага гісторыка-аналітычнага рэсурсу і інтэрактыўнага падручніка гісторыі новай Беларусі.

Згодна з задумай аўтараў, сыстэматызаваная хроніка падзей дазволіць разам з гісторыкамі, журналістамі і сацыёлягамі па гарачых сьлядах зірнуць на эвалюцыю беларускага народу. Праект рэалізаваны пры падтрымцы стваральнікаў і распрацоўнікаў плятформы «Голас».

Пакуль сайт працуе толькі на расейскай мове.

На старонцы можна выбраць любы дзень з кароткім апісаньнем падзей у краіне, убачыць фота і відэа, зробленыя ў канкрэтную дату. У лютым у карыстальнікаў зьявіцца магчымасьць дзяліцца асабістымі гісторыямі і візуальнымі матэрыяламі, дапаўняць падзеі кожнага дня.

На гэты момант «Кожны дзень» прапануе хроніку падзей зь 9 жніўня па 9 кастрычніка, аднак будзе пашырацца штодня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG