Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Кібэр-партызаны» апублікавалі асабістыя зьвесткі супрацоўнікаў Сьледчага камітэту. Улады заводзяць за такое крымінальныя справы


Кібэр-партызаны і адзін з узламаных імі сайтаў.
Кібэр-партызаны і адзін з узламаных імі сайтаў.

Суполка абвінаваціла супрацоўнікаў СК у падтрымцы фальсыфікацыі выбараў і палітычных рэпрэсіяў.

Суполка «Кібэр-партызаны» апублікавала зьвесткі яшчэ адной дзяржаўнай сілавой структуры. У сьпісы трапілі супрацоўнікі цэнтральнага апарату Сьледчага камітэту.

«Вы абвінавачваецеся ў садзейнічаньні ўтрыманьню дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, якая прывяла да гібелі людзей, у зьдзяйсьненьні злачынства, прадугледжанага ч. 6 арт. 16 і ч. 3 ст. 357 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь», — напісалі «Кібэр-партызаны».

Удзельнікі суполкі заявілі, што маюць зьвесткі яшчэ 15 супрацоўнікаў Сьледчага камітэту, якія апублікуюць неўзабаве.

Раней ініцыятыва BYPOL апублікавала сьпіс супрацоўнікаў АМАП ГУУС Менгарвыканкаму, адзначаных заахвочаньнямі. На думку арганізацыі, сілавікі атрымалі іх «за праяўленую актыўнасьць у задушэньні мірных пратэстаў беларусаў».

Сьпіс — пералік 559 супрацоўнікаў з указаньнямі іхных хатніх адрасоў, званьняў і пасадаў, ад камандзіра атраду да міліцыянта-кіроўцы.

Напярэдадні прадстаўніца МУС Вольга Чамаданава назвала колькасьць крымінальных справаў, заведзеных на тых грамадзянаў, якія датычныя да выдаваньня асабістых дадзеных супрацоўнікаў.

Напярэдадні афіцыйная прадстаўніца МУС Вольга Чамаданава заявіла, што пасьля прэзыдэнцкіх выбараў устаноўлена больш за 18 тысяч выпадкаў разгалошваньня пэрсанальных зьвестак сілавікоў і 92 факты паклёпу на іх.

У ведамстве падлічылі іх колькасьць за пяць апошніх месяцаў — у адрас супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў, а таксама чальцоў іх сем’яў паступіла 225 пагрозаў і 382 абразы. МУС адрэагавала на гэта 332 крымінальнымі справамі, да адміністрацыйнай адказнасьці прыцягнулі 127 чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG