Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшаў дакумэнтальны фільм «Сёстры пратэсту» пра дзяўчат, якія прайшлі праз арышты


Шахматныя фігуркі з хлебнага мякішу, якія рабіліся ў камэрах. Ілюстрацыйнае фота
Шахматныя фігуркі з хлебнага мякішу, якія рабіліся ў камэрах. Ілюстрацыйнае фота

Праект 34mag паказаў у фільме дзяўчат, якія прайшлі праз затрыманьні і арышты паводле «папулярнага» артыкулу 23.34 («Удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах»). 

Фільм ад першай асобы апавядае, як чалавека зьмяняе камэра і як доўга даводзіцца шукаць выхад зь яе — нават пасьля вызваленьня.

Сярод гераіняў фільму 8 дзяўчат. Усяго, як адзначаюць аўтары стужкі, пад арышты і затрыманьні са жніўня 2020 году трапілі каля 7 тысяч жанчын.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG