Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За месяц наяўных грошай паболела на 2,7%


Беларускі рубель
Беларускі рубель

А ў цэлым шырокая грашовая маса, якая ўключае наяўныя грошы ў абарачэньні, сродкі насельніцтва і прадпрыемстваў на рахунках у банках, павялічылася за месяц на 2,9% і склала 50,8 мільярда рублёў, паведаміла БелТА са спасылкай на дадзеныя Нацыянальнага банку.

Аб’ём наяўных грошай у абароце за сьнежань вырас да 4,124 млрд рублёў (на 2,7%).

Грошай у банках, якімі можна карыстацца без абмежаваньняў, — так званых пераводных дэпазытаў — стала болей на 9,2% (у фізычных асобаў — на 7,8%). Агулам — больш за 6 мільярдаў рублёў.

На дэпазытах у замежнай валюце ў Беларусі захоўваюць больш за 28 мільярдаў рублёў у пераліку, за месяц яны вырасьлі на 1,5%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG