Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі ўпершыню за восем месяцаў памёр пацыент з каранавірусам


Чэргі на здачу тэстаў з датрыманьнем сацыяльнай дыстанцыі ў правінцыі Хубэй, 12 студзеня 2021 году
Чэргі на здачу тэстаў з датрыманьнем сацыяльнай дыстанцыі ў правінцыі Хубэй, 12 студзеня 2021 году

Улады Кітаю зарэгістравалі 13 студзеня сьмерць пацыента ад ускладненьняў пасьля каранавіруснай інфэкцыі. Сьмяротны зыход зафіксавалі ў правінцыі Хэбэй, інфармуе ТАСС.

Пра здарэньне паведамляецца на сайце Дзяржаўнага камітэту гігіены і здароўя КНР:

«За мінулыя суткі зафіксавана 138 новых пацьверджаных выпадкаў захворваньня, адзін новы выпадак сьмерці», — адзначаецца ў тэксьце. Паводле статыстыкі ведамства, у Кітаі не было новых выпадкаў сьмерці з 16 траўня 2020 году.

Сярод 138 новых выпадкаў хваробы, выяўленых за мінулыя суткі, 14 зьяўляюцца завезенымі: восем выяўлена ў Шанхаі, тры — у правінцыі Гуандун, па адным — у Пэкіне, правінцыі Хэнань і Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне.

Яшчэ 124 выпадкі зьяўляюцца ўнутранымі: зь іх 81 выяўлены ў правінцыі Хэбэй, яшчэ 43 — у правінцыі Хэйлунцьзян.

З пачатку пандэміі кітайскія мэдыкі знайшлі сярод прыехаўшых з-за мяжы 4 465 хворых, зь якіх 4 181 ўжо выздаравелі і былі выпісаныя. На лячэньні знаходзяцца 284 чалавекі, зь іх трое ў цяжкім стане. Ніводзін інфікаваны, які прыбыў у КНР з-за мяжы, не памёр.

Паводле апошніх дадзеных, агульная колькасьць пацьверджаных выпадкаў выкліканага каранавірусам захворваньня ў мацерыковым Кітаі дасягнула 87 844, памерлі 4 635 чалавек, 82 324 пацыенты паправіліся. Паводле ўладаў, у краіне цяпер налічваецца 885 актыўных выпадкаў хваробы, 24 зь іх знаходзяцца ў цяжкім стане.

З пачатку красавіка ўлады КНР публікуюць асобную статыстыку бессымптомных пацыентаў. За апошнія суткі кітайскія мэдыкі знайшлі 78 чалавек з пацьверджаным каранавіруам і адсутнасьцю сымптомаў, трое зь іх прыбылі з-за мяжы. Цяпер пад мэдычным наглядам ў краіне знаходзяцца 599 бессымптомных пацыентаў, 252 зь якіх прыехалі з-за мяжы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG