Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску зьявіцца вуліца Ігара Лучанка


Будаўніцтва мікрараёну «Менск-сьвет», архіўнае фота

Яна пройдзе ад вуліцы Кіжаватава паралельна праспэкту Міру ў мікрараёне «Менск-сьвет».

Менскі гарвыканкам даў назвы вуліцам, якія будуюць у сталіцы.

У мікрараёне «Менск-сьвет» праектаваныя вуліцы назвалі імёнамі

  • кампазытара Ігара Лучанка (вуліца № 12),
  • мастака Міхаіла Савіцкага (№ 8),
  • архітэктара Леаніда Левіна (№ 7).

Адной з вуліц, якія зьявяцца на месцы, вызваленым вайсковай часткай уздоўж вуліцы Шышкіна, далі назву Рудабельская. Астатнія назвалі імёнамі партызан — герояў СССР Міхаіла Мармулёва і Віктара Лівенцава. Прычым вуліца Лівенцава «пераехала» з суседняга Аўтазаводзкага пасёлку. Там ранейшую вуліцу Лівенцава перайменавалі ў Адэскі праезд.

Рудабелка — вёска, вядомая з XVI стагодзьдзя, якая ў 1954 стала часткай райцэнтра Акцябрскі ў Гомельскай вобласьці за 200 км ад Менску.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG