Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд накіраваў справу пабітага ў сваім двары жыхара Новай Баравой на дапрацоўку


Віктар Мароз зь сям'ёй і фрагмэнт яго затрыманьня 5 студзеня 2021 году
Віктар Мароз зь сям'ёй і фрагмэнт яго затрыманьня 5 студзеня 2021 году

Віктара Мароза пабілі 5 студзеня на вачах у сям’і, а затым пачалі судзіць за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Судзьдзя суду Першамайскага раёну Менску Максім Трусевіч 13 студзеня накіраваў на дапрацоўваньне справу затрыманага 5 студзеня і зьбітага ў сваім двары ў Новай Баравой Віктара Мароза, паведамляе канал «„Вясна“ назірае».​

Мароз заступіўся за суседку, якую сілавікі хацелі затрымаць у яго двары. Невядомы мужчына ў масцы, пагражаючы зброяй, магчыма пісталетам, ударыў Мароза нагой. У міліцыі потым патлумачылі, што такім чынам сілавік хацеў «павялічыць дыстанцыю». Затрыманьне і зьбіцьцё Віктара Мароза адбылося на вачах у жонкі і дзіцяці. Чалавек, які біў Мароза, ня меў апазнавальных знакаў і быў апрануты ў цывільнае.

Віктар трапіў у шпіталь з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай. Да 13 студзеня Мароз знаходзіўся ў палаце, а затым яго даставілі ў ізалятар на Акрэсьціна. Суд па ч. 1 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) скончыўся накіраваньнем пратаколу на дапрацоўваньне назад у міліцыю. Пакуль невядома, ці адпусьцяць Мароза дадому да наступнага паседжаньня.

Жонка зьбітага Віктара Мароза пра жорсткае затрыманьне мужа
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:07:50 0:00

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG