Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінляндыя распрацоўвае вакцыну супраць COVID-19 для норак і янотаў


Янот

Асацыяцыя вытворцаў пушніны Фінляндыі ў супрацоўніцтве з Хэльсынскім унівэрсытэтам распрацоўвае вакцыну супраць COVID-19 для норак і янотаў.

Шмат у якіх краінах сьвету на норкавых фэрмах здарыліся ўспышкі каранавірусу, што прывяло да зьнішчэньня цэлых чародаў жывёлаў, якіх гадуюць дзеля пушніны. У лябараторных умовах яноты таксама былі заражаныя каранавірусам, — паведамляе yle.fi.

Вакцына ад COVID для гэтых пушных зьвяроў цяпер на этапе тэставаньня. Як чакаецца, яно будзе доўжыцца некалькі месяцаў.

На сёньняшні дзень інфэкцыі ў норак выяўленыя ў 10 краінах сьвету. ЗША і Расея таксама распрацоўваюць вакцыны супраць COVID-19 для жывёл.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG