Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-дэкан Гомельскага тэхнічнага ўнівэрсытэту, які адмовіўся караць студэнтаў за пратэсты, пакінуў ВНУ


Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўнівэрсытэт імя Сухога
Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўнівэрсытэт імя Сухога

Экс-дэкан Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту імя Сухога Ўладзімер Лук’яненка, які пазбавіўся пасады пасьля таго, як адмовіўся выносіць дысцыплінарныя спагнаньні студэнтам за ўдзел у акцыях пратэсту, зусім сышоў з ВНУ.

Факт звальненьня Ўладзімер Лук’яненка пацьвердзіў, паведаміўшы, што наогул пакінуў сыстэму адукацыі.

«Не працуе з 28 сьнежня. Дачакаўся сэсіі, не хацеў нас кідаць, а калі мы здалі ўсе іспыты, звольніўся», — расказалі ягоныя студэнты Tut.by.

Кандыдат фізыка-матэматычных навук, дацэнт Лук’яненка ў ГДТУ ім Сухога працаваў амаль 10 гадоў, прычым 6 зь іх быў намесьнікам дэкана факультэту аўтаматызаваных і інфармацыйных сыстэмаў. Затым стаў дэканам, але празь сем месяцаў яго пазбавілі пасады за салідарнасьць з навучэнцамі. Ён не адрэагаваў на ліст больш высокага начальства з просьбай «прафіляктычнай работы» са сьпісам выкладчыкаў, супрацоўнікаў ВНУ і студэнтаў, якія бралі ўдзел у акцыях пратэсту супраць Лукашэнкі.

Спачатку Лук’яненку прымусілі падпісаць заяву аб пераводзе з пасады дэкана ў дацэнты катэдры, а ў канцы сьнежня яшчэ адну — на звальненьне з унівэрсытэту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG