Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азаронак атрымаў мэдаль «За адвагу». Мукавозчык — «За працоўныя заслугі»


Рыгор Азаронак, Андрэй Мукавоэзчык

Работнікі сфэры сродкаў масавай інфармацыі і камунікацый Рэспублікі Беларусь атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды за «высокі прафэсіяналізм, вялікі асабісты ўклад у разьвіцьцё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і нацыянальнай журналістыкі».

Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандар Лукашэнка, паведамілі БелТА ў ягонай прэс-службе.

Сярод іншых мэдалём «За адвагу» ўзнагароджаны спэцыяльны карэспандэнт аддзелу карэспандэнтаў дырэкцыі інфармацыйнага вяшчаньня ЗАТ «Сталічнае тэлебачаньне» Рыгор Азаронак, мэдалём «За працоўныя заслугі» — аглядальнік аддзелу палітычнай інфармацыі выдавецкага дому «Беларусь сегодня» Андрэй Мукавозчык.

Карэспандэнтцы аддзелу журналісцкіх расьсьледаваньняў рэдакцыі газэты «СБ. Беларусь сегодня» Людміле Гладкай абвешчаная падзяка Лукашэнкі. Гладкую заўважылі ў інфармацыйнай прасторы пасьля таго, як яна назвала пратэстоўцаў на вуліцах Менску «откровенной мразью», а забітага Рамана Бандарэнку — «сакральным трупом».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG