Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пухавіцкім раёне хлопчык пайшоў катацца з горкі і зваліўся ў закінуты калодзеж


Зімовыя катаньні, ілюстрацыйнае фота
Зімовыя катаньні, ілюстрацыйнае фота

10 студзеня ў пасёлку Дружны Пухавіцкага раёну прапаў 10-гадовы Мірон Ш. Пазьней цела дзіцяці знайшлі ў люку, запоўненым вадой.

Як удакладнілі ў Сьледчым камітэце , хлопчык пайшоў з санкамі на горку ў лесе ў суседнім пасёлку Сьвіслач з 14-гадовай дзяўчынкай. Яна вярнулася дадому, а ён — не. Бацькі забілі трывогу, пачалі пошукі.

На месца выехала сьледчая група, супрацоўнікі міліцыі і ратавальнікі. Увечары ў закінутым ачышчальным калодзежы пасьля адпампоўкі вады было знойдзена цела хлопчыка. Побач была куртка і плястыкавая лядзянка.

Днямі ў Менску пад колы аўтамабіля зьехаў на санках 4-гадовы хлопчык, ён у лякарні.

Праваахоўнікі зьвяртаюць увагу бацькоў, каб тыя кантралявалі месцы гульняў, не выпускаючы дзяцей з поля зроку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG