Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю прайшлі ў Беластоку, Кіеве, Львове і Осла. ФОТА і ВІДЭА


Акцыя ў падтрымку беларускіх пратэстоўцаў у Кіеве. 10 студзеня.

Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю сёньня прайшла ў Кіеве на майдане Незалежнасьці.

Некалькі дзясяткаў чалавек прыйшлі ў цэнтар украінскай сталіцы з нацыянальнымі беларускімі і ўкраінскімі сьцягамі і плякатамі.

Плякат у падтрымку зьняволеных беларускіх журналістаў на акцыі ў Кіеве. 10 студзеня
Плякат у падтрымку зьняволеных беларускіх журналістаў на акцыі ў Кіеве. 10 студзеня

Сярод удзельнікаў былі і беларускія ўцекачы ва Ўкраіне, якія зьехалі, хаваючыся ад рэпрэсій на радзіме. Адна зь іх — Іна Зайцава, якая выходзіла на маршы пратэсту ў Менску ў вясельнай белай сукенцы з чырвонай паласой. Цяпер яна пераехала ў Кіеў.

Іна Зайцава на акцыі ў Кіеве
Іна Зайцава на акцыі ў Кіеве

Акцыі салідарнасьці зь беларусамі сёньня таксама прайшлі ў польскім Беластоку, украінскім Львове і нарвэскім Осла.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG