Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У год быка без пацука!» У гарадах Беларусі прайшлі маршы мікрараёнаў, пікеты і флэшмобы. Асноўнае


Танец-пратэст Jerusalema з удзелам 300 чалавек, флэшмоб у Менску, 9 студзеня. Фота «Белсат»

Як прайшоў 155-ы дзень пратэстаў супраць фальшаваньня прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавых структур.

Акцыі пратэсту былі найбольш масавымі ў Менску, дзе яны пачаліся ад самай раніцы ў розных раёнах гораду з выкарыстаньнем нацыянальнай бел-чырвона-белай сымболікі.

Агулам у Менску прайшло больш за дзясятак акцый пратэсту, пра якія ў Свабоды ёсьць фота- і відэасьведчаньні.

У пратэстах узялі ўдзел каля тысячы чалавек. Адной зь першых стала акцыя ў менскай Серабранцы, дзе людзі сабраліся яшчэ цёмначы.

Людзі скандавалі падчас шэсьцяў: «У год быка без пацука!», «Верым! Можам! Пераможам!», «Жыве Беларусь!».

Маршы, пікеты і флэшмобы прайшлі таксама ў Берасьці, Віцебску, Горадні, Магілёве, Маладэчне, Наваградку і іншых вялікіх і малых паселішчах Беларусі. У Фаніпалі адбылася танцавальная акцыя, у Валожынскім раёне на засьнежаным полі невядомыя намалявалі вялікі нацыянальны сьцяг і надпіс «Жыве!».

Больш за месяц людзі не праводзяць адзінай масавай акцыі ў Менску зь меркаваньняў бясьпекі. Сілавікі не пасьпяваюць разганяць дваровыя акцыі, якія не кіруюцца з аднаго цэнтру. Затрыманых цяпер мала, станцыі мэтро не зачыняюцца, мабільны інтэрнэт не адключаюць.

10 студзеня валянтэры ініцыятывы «Сьпісы затрыманых» сабралі прозьвішчы 3 затрыманых на акцыях пратэсту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG