Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На месцы падзеньня «Боінга-737» працуюць вадалазныя каманды

Boeing 737, аналягічны самалёту інданэзійскай авіякампаніі.
Boeing 737, аналягічны самалёту інданэзійскай авіякампаніі.

Інданэзійскія ўлады заявілі, што выявілі абломкі «Боінга-737» авіякампаніі Sriwijaya Air, які ўпаў у мора ў суботу. Сувязь з экіпажам перапынілася праз чатыры хвіліны пасьля ўзьлёту.

На борце былі 62 чалавекі, 12 зь іх — экіпаж. Ня выжыў ніхто.

Самалёт накіроўваўся з Джакарты ў Пантыянак (правінцыя Заходні Калімантан).

У нядзелю, 10 студзеня, пошукавыя каманды зарэгістравалі сыгнал з бартавога самапісца, паведамляе ВВС. Да месца падзеньня рушылі пошукава-ратавальныя караблі з атрадам вайсковых вадалазаў.

Сьледчыя вывучаюць паднятыя з дна мора абломкі фюзэляжа. Прадстаўнік паліцыі Джакарты сказаў журналістам, што ў першых мяшках, перададзеных сьледчым, былі рэчы з асабістага багажу і фрагмэнты целаў. Пачаліся працы па ідэнтыфікацыі парэшткаў ахвяраў катастрофы.

XS
SM
MD
LG