Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня 135 год з дня нараджэньня ўраджэнкі Ракава Іды Розэнталь —вынаходніцы бюстгальтара

Іда Кагановіч нарадзілася 9 студзеня 1886 году ў Ракаве, была старэйшай зь сямі дзяцей. У 16 гадоў паехала ў Варшаву, дзе пачала працаваць швачкай.

Пра юбілей зямлячкі паведамляе «Рэгіянальная газэта».

У 1904 годзе Іда пераехала ў ЗША. Тут уладкавалася на працу ў атэлье. У 1907 годзе Іда выйшла замуж за Ўільяма Розэнталя. У 1921 годзе Іда, Ўільям Розэнталі разам з Энід Бісэт адкрылі краму адзеньня, якая праз год была зарэгістраваная пад назвай Maiden Form.

У якасьці ўдасканаленьня сваіх мадэляў, яны ўставілі ў сукенку ўкладкі для грудзей анатамічнай формы. Пасьля Ўільям Розэнталь крыху ўдасканаліў вынаходніцтва, назваўшы яго «бюстгальтар цнатлівай формы», што было сугучна назьве атэлье.

Станікі Maidenform былі пачаткова распрацаваныя для сукенак, якія прадавала кампанія — як акцэсуар, які дазваляў сукенцы лепей адпавядаць форме цела. Аднак яны зрабіліся настолькі папулярнымі, што іх пачалі прадаваць асобна.

Да таго першыя станікі ўжо атрымалі патэнты ў іншых краінах: у 1889 годзе — у Францыі, у 1891 — у Нямеччыне, а ў 1914 — у ЗША. Але яны былі зусім не падобныя да сучасных.

Вывядзеньне пашыву станіка ў масавы продаж каштаваў Ідзе шасьці месяцаў перамоваваў зь Міжнародным прафсаюзам працаўнікоў лёгкай прамысловасьці, якія былі ўпэўненыя, што гэты адзінкавы тавар ня будзе карыстацца попытам.

Урэшце, у 1925 годзе быў адкрыты першы завод Maidenform у горадзе Баён, штат Нью-Джэрзі, каб засяродзіцца выключна на сваіх самых папулярных прадуктах, бюстгальтарах (хоць пазьней кампанія пачне вырабляць ніжнюю бялізну і купальнікі).

Нягледзячы на Вялікую дэпрэсію і выхад на пэнсію Энід, фірма мела вялікі посьпех на рынку ЗША, Эўропы і Лацінскай Амэрыкі.

Сёньня фірма Розэнталь кантралюе значную частку рынку ніжняй бялізны ў Амэрыцы і экспартуе свае тавары больш чым у 70 краінаў.

XS
SM
MD
LG