Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штурм Капітолія: Афіцэр паліцыі памёр ад атрыманых ранаў

Беспарадкі ў Вашынгтоне.
Беспарадкі ў Вашынгтоне.

Паліцыя Капітолія пацьвердзіла гібель свайго супрацоўніка, які пацярпеў падчас беспарадкаў у Вашынгтоне 6 студзеня, гаворыцца ў паведамленьні ведамства. Гэта пяты чалавек, памерлы падчас штурму будынку Кангрэсу.

Афіцэр паліцыі Капітолія Браян Сікнік памёр ад ран, атрыманых падчас сутыкненьняў з пратэстоўцамі, гаворыцца ў паведамленьні ведамства. Ён вярнуўся ў офіс і страціў прытомнасьць, растлумачылі ў паліцыі. Сікніка даставілі ў мясцовую бальніцу, дзе ён пазьней памёр.

Сьмерць афіцэра будзе расьсьледаваць адпаведны аддзел сталічнага дэпартамэнту паліцыі, паліцыя Капітолія і фэдэральныя ведамствы.

Раней тэлеканал CNN паведамляў пра гібель паліцыянта пасьля сутыкненьняў з дэманстрантамі, але паліцыя Капітолія абвергла гэтае паведамленьне.

Як натоўп прыхільнікаў Трампа штурмаваў Капітолій. ФОТА

Прыхільнікі Трампа забіраюцца на сьцены Капітолія падчас акцыі пратэсту супраць зацьверджаньня Кангрэсам ЗША вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў
1/22 Прыхільнікі Трампа забіраюцца на сьцены Капітолія падчас акцыі пратэсту супраць зацьверджаньня Кангрэсам ЗША вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў
Паказаць яшчэ Паказаць менш
2/22
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Людзі хаваюцца ў Галерэі Капітолія, калі натоўп спрабуе ўварвацца ў будынак
3/22 Людзі хаваюцца ў Галерэі Капітолія, калі натоўп спрабуе ўварвацца ў будынак
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Натоўп урываецца ў будынак Капітолія
4/22 Натоўп урываецца ў будынак Капітолія
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Натоўп прыхільнікаў Трампа прарваўся ў Капітолій
5/22 Натоўп прыхільнікаў Трампа прарваўся ў Капітолій
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Агрэсіўныя прыхільнікі Трампа ў ратондзе Капітолія
6/22 Агрэсіўныя прыхільнікі Трампа ў ратондзе Капітолія
Паказаць яшчэ Паказаць менш
7/22
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Агрэсіўны натоўп спрабуе прарвацца ў памяшканьне Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША, узброеныя сілавікі са зброяй напагатове
8/22 Агрэсіўны натоўп спрабуе прарвацца ў памяшканьне Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША, узброеныя сілавікі са зброяй напагатове
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Тым, хто знаходзіўся ў будынку Капітолія, выдалі адмысловыя наборы на выпадак прымяненьня праваахоўнікамі сьлезацечнага газу
9/22 Тым, хто знаходзіўся ў будынку Капітолія, выдалі адмысловыя наборы на выпадак прымяненьня праваахоўнікамі сьлезацечнага газу
Паказаць яшчэ Паказаць менш
10/22
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Адзін з прыхільнікаў Трампа ў кабінэце сьпікера Палаты прадстаўнікоў ЗША дэмакраткі Нэнсі Пэласі
11/22 Адзін з прыхільнікаў Трампа ў кабінэце сьпікера Палаты прадстаўнікоў ЗША дэмакраткі Нэнсі Пэласі
Паказаць яшчэ Паказаць менш
12/22
Паказаць яшчэ Паказаць менш
13/22
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Сутыкненьне натоўпа з паліцыяй і сіламі бясьпекі падчас штурму Капітолія
14/22 Сутыкненьне натоўпа з паліцыяй і сіламі бясьпекі падчас штурму Капітолія
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Паліцыя ўжыла сьлезацечны газ падчас сутыкненьняў каля будынку Кангрэсу ЗША. Праз чатыры гадзіны праваахоўнікі вызвалілі Капітолій
15/22 Паліцыя ўжыла сьлезацечны газ падчас сутыкненьняў каля будынку Кангрэсу ЗША. Праз чатыры гадзіны праваахоўнікі вызвалілі Капітолій
Паказаць яшчэ Паказаць менш
16/22
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Паліцыя эвакуюе журналістаў
17/22 Паліцыя эвакуюе журналістаў
Паказаць яшчэ Паказаць менш
18/22
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Паводле кіраўніка паліцыі Вашынгтону, 4 чалавекі з натоўпу загінулі, 52 затрымалі
19/22 Паводле кіраўніка паліцыі Вашынгтону, 4 чалавекі з натоўпу загінулі, 52 затрымалі
Паказаць яшчэ Паказаць менш
20/22
Паказаць яшчэ Паказаць менш
21/22
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Наводзіць парадак паліцэйскім дапамагалі байцы Нацыянальнай гвардыі
22/22 Наводзіць парадак паліцэйскім дапамагалі байцы Нацыянальнай гвардыі
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Previous slide
Next slide

За дзень да гэтага паліцыя паведамляла пра сьмерць чатырох чалавек падчас пратэстаў, у тым ліку адной жанчыны — вэтэрана ВПС ЗША.

Як пісаў Bloomberg, пасьля беспарадкаў улады выставілі абвінавачваньні больш чым 50 людзям. У асноўным іх абвінавачвалі ў незаконным пранікненьні і нападзе.

Выканаўца абавязкаў пракурора акругі Калюмбія паведамляў, што падчас расьсьледаваньня будуць разглядацца ўсе абвінавачваньні, у тым ліку ў змове і мяцяжы.

Пасьля штурму будынка Кангрэсу кіраўнік паліцыі Капітолія Стывен Сундэ падаў у адстаўку. Незадоўга да гэтага пакінуць пасаду яго заклікала сьпікер Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі. Яна заявіла, што Сундэ «нават не патэлефанаваў» кангрэсмэнам, калі пачаліся пратэсты.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG