Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Facebook заблякаваў Трампа на 14 дзён, абвінаваціўшы ў «падбухторваньні»


Марк Цукербэрг
Марк Цукербэрг

Акаўнты прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў фэйсбуку і інстаграме будуць заблякаваныя як найменш на бліжэйшыя 14 дзён. Пра гэта заявіў кіраўнік карпарацыі Facebook Марк Цукербэрг.

Такое рашэньне ён растлумачыў неабходнасьцю забясьпечыць мірную перадачу ўлады Джо Байдэну, які атрымаў перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах. Рашэньне відавочна зьвязана з беспарадкамі ў Вашынгтоне 6 студзеня, у якіх удзельнічалі прыхільнікі Трампа.

Сваю заяву заснавальнік сацыяльнай сеткі прысьвяціў прамым абвінавачваньням на адрас адыходзячага кіраўніка дзяржавы. Паводле яго слоў, «Трамп мае намер выкарыстоўваць астатні час знаходжаньня ва ўладзе для таго, каб падарваць мірную і перадачу пасады свайму пераемніку». Цукербэрг падкрэсьліў, што кіраўнік Белага дома выкарыстоўвае фэйсбук для «апраўданьня» людзей, якія ўварваліся ў Капітолій, і сваімі заявамі правакуе далейшае гвалт. Цяпер, кажа Цукербэрг, прыйшлося клапаціцца аб тым, каб 13 дзён, што засталіся да прэзыдэнцтва Байдэна, «прайшлі мірна».

Кіраўнік кампаніі нагадаў, што адміністратары і раней адзначалі многія заявы Трампа як дэзынфармацыю. Цяпер жа, сказана ў паведамленьні, прэзыдэнт пачаў адкрыта «падбухторваць» людзей да гвалту супраць дэмакратычна абранага ўрада.

«Рызыкі, якія дазваляюць прэзыдэнту працягваць карыстацца нашым сэрвісам у бягучы пэрыяд, занадта ўзрасьлі, таму мы працягваем блякаваньне мінімум на наступныя два тыдні да завяршэньня мірнай перадачы ўлады», — рэзюмаваў Цукербэрг.

Першапачаткова Facebook заблякаваў рахунак Трамп на 24 гадзіны і выдаліў найбольш спрэчныя ягоныя відэа. Аналягічным чынам паступіў Twitter. На плятформе Джэка Дорсі, дзе ў Трампа амаль 90 мільёнаў падпісчыкаў, кіраўнік Белага дома па-ранейшаму не можа пакідаць паведамленьняў. У кампаніі пакуль не ўдакладняюць, як доўга працягнецца гэтая блякіроўка.

Напярэдадні прыхільнікі Трамп на некалькі гадзін захапілі Капітолій. Гэта адбылося непасрэдна пасьля мітынгу, на якім кіраўнік Белага дому заклікаў пратэстуючых «ісьці» да будынку Кангрэсу, дзе ў гэты час засядалі члены Кангрэсу, якія павінны былі пацьвердзіць вынікі выбараў. Трамп лічыць падлік галасоў несумленным. Пасьля таго, як людзі, якія ўварваліся ў будынак людзі былі адтуль выдаленыя, кангрэсмэны працягнулі пасяджэньне і ў ноч на 7 студзеня канчаткова зацьвердзілі перамогу Джо Байдэна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG