Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: У Пецярбургу на запыт зь Менску затрымалі члена страйкаму «Беларуськалія»


Аэрапорт Пулкава. Ілюстрацыйнае фота
Аэрапорт Пулкава. Ілюстрацыйнае фота

У Пецярбургу на запыт зь Менску затрымалі і зьмясьцілі ў СІЗА сябра страйкавага камітэту «Беларуськалія» Андрэя Прылуцкага. У Беларусі яго вінавацяць у гвалце супраць міліцыянтаў.

Пра гэта распавёў «Медиазоне» яго адвакат Андрэй Федаркоў.

Паводле адваката, электрасьлесар Прылуцкі атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у мітынгу 9 жніўня ў Салігорску. Адбыўшы палову пакараньня, Прылуцкі выйшаў на волю, а ў лістападзе яго пачалі выклікаць на допыты ў справе аб ужываньні гвалту да двух міліцыянтаў 9 жніўня. «Адзін з кіруючых работнікаў гараддзьдзелу ўнутраных спраў Салігорску і ўчастковы інспэктар, які, па словах Прылуцкага, зьяўляецца пацярпелым як мінімум у 20 аналягічных крымінальных справах па 364-м артыкуле», — падкрэсьлівае адвакат.

7 сьнежня Прылуцкі далучыўся да страйкаму «Беларуськалія», дзе працаваў электрасьлесарам на першым рудніку.


Пазьней ён зьехаў у Расею, дзе, кажа адвакат, перамяшчаўся як мінімум двума авіярэйсамі паміж Пецярбургам і Калінінградам у пошуках працы — мужчына ня ведаў, што яму завочна зьмянілі меру стрыманьня.

29 сьнежня Прылуцкага затрымалі ў пецярбурскім аэрапорце «Пулкава» і зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар. 30 сьнежня суд задаволіў хадайніцтва аб арышце да 6 лютага ў рамках працэдуры экстрадыцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG