Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Аўтуховіч перанёс у турме каранавірус, яму не перадалі ніводнай перадачы


Мікалай Аўтуховіч, 2017 год. Архіўнае фота

Адвакат 6 студзеня змагла наведаць палітвязьня Мікалая Аўтуховіча, якога ад 8 сьнежня трымаюць у СІЗА КДБ.

Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў ягоны сябра і калега па праваабарончай арганізацыі «Тайм-аўт» Васіль Завадзкі.

«Мікалай цяжка перанёс каранавірус, яго на стацыянарнае лячэньне вывозілі ў шпіталь. ШВЛ не было, але быў на кіслародзе», — напісаў Васіль Завадзкі.

Паводле зьвестак, якія ён атрымаў ад адваката, Мікалай Аўтуховіч адчувае сябе слаба, у яго задышка. Таксама пра палітвязьня стала вядома, што яму дагэтуль не перадалі асабістых рэчаў, сродкаў гігіены і лекаў.

Васіль Завадзкі нагадаў у сваім допісе ў Фэйсбук, што 7 студзеня ў Мікалая Аўтуховіча дзень народзінаў, яму спаўняецца 58 гадоў.

Пра затрыманьне Мікалая Аўтуховіча стала вядома 8 сьнежня. Яго абвінавацілі ў стварэньні «тэрарыстычнай групоўкі», якая дзейнічала на тэрыторыі Горадзенскай вобласьці, падпальвала аўтамабілі і дамы супрацоўнікаў міліцыі. Разам з Аўтуховічам затрымалі яшчэ некалькі чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG