Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявіўся сьпіс беларускіх мэдыкаў, якія памерлі падчас пандэміі COVID-19. У ім больш 100 імёнаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Доктар мэдыцынскіх навук Сьвятлана Сарокіна на сваёй старонцы ў Facebook апублікавала сьпіс мэдыцынскіх работнікаў, якія памерлі за час пандэміі каранавірусу COVID-19.

У сьпісе ўжо больш за 100 імёнаў, у камэнтарах да паста людзі працягваюць пісаць вядомыя ім імёны загінулых мэдыкаў.

Сьвятлана зьбірала дадзеныя з красавіка 2020 году. Як удакладніла Сьвятлана Onliner, інфармацыю ёй дасылалі калегі, родныя і сябры загінулых, частку яна брала з паведамленьняў СМІ, таксама ёй пісалі ва ўрачэбных чатах, «таму ёсьць імёны бяз прозьвішчаў». Паводле Сьвятланы, «сьпіс, безумоўна, няпоўны: у ім імёны толькі тых загінулых, калегі ці родныя якіх вырашыліся агучыць інфармацыю».

У сьпісе ёсьць вядомы нэўрахірург Арнольд Сьмеяновіч, які правёў велізарную колькасьць апэрацый на адкрытым мозгу, адзін зь лепшых траўматолягаў-артапэдаў краіны Віктар Волкаў, галоўны пазаштатны нэўрахірург Гомельскай абласной бальніцы Алег Гаўрушка, галоўны патолягаанатам Горадзенскай вобласьці Міхаіл Зубрыцкі, загадчык катэдры отарыналарынгалёгіі Віцебскага мэдунівэрсытэта Ўладзімер Куніцкі і іншыя.

Міністэрства здароўя Беларусі не публікавала статыстыку сьмерцяў ад COVID-19 сярод мэдработнікаў. Паводле афіцыйнай статыстыкі Мінздароўя, агулам ад пачатку эпідэміі ў Беларусі ад каранавірусу памёр 1461 чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG