Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адміністратарку чату «Контроль автозаков Минск» пасьля чарговага суду накіравалі на судова-псыхіятрычную экспэртызу


Ганна Аленская.
Ганна Аленская.

Як даведаліся праваабаронцы «Вясны», 31 сьнежня ў судзе Савецкага раёну Менску разглядалі чарговую адміністрацыйную справу супраць Ганны Аленскай, затрыманай па справе чата «Контроль автозаков Минск».

Гэтым разам яе судзілі за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП) і непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі (арт. 23.4 КаАП). Алену абвінавачвалі ў тым, што 29 сьнежня, пасьля вызваленьня з 15-дзённага арышту за ўдзел у маршы «Народны ультыматум», падчас прафіляктычнай гутаркі ў РУУС Савецкага раёну нібыта адбыўся канфлікт з супрацоўнікамі міліцыі, пасьля якога яна чыніла супраціў пры затрыманьні.

У судзе разгляд справы 25-гадовай Ганны прыпынілі, а яе накіравалі на судова-псыхіятрычную экспэртызу.

1 студзеня, па заканчэнні 72 гадзін з моманту затрыманьня, Ганну Аленскую адпусьцілі дадому з ізалятара на Акрэсьціна.

Вядома, што крымінальную справу супраць Ганны Аленскай не завялі, хоць 14 сьнежня супрацоўнікі ГУБАЗіКа яе затрымлівалі як адміністратарку телеграм-чатаў «Контроль автозаков Минск» і «Чат лошков-петушков», а ў кватэры правялі ператрус, у выніку якога канфіскавалі ноўтбук і тэлефон. Ганна Аленская кажа, што пры затрыманьні ёй пагражалі крымінальнай справай, а падчас допыту пыталіся пра фінансаваньне гэтых телеграм-чатаў. Паводле Ганны, у адносінах да яе не ўжывалі фізычны гвалт — «толькі псыхалягічны».

16 сьнежня суд Савецкага раёна асудзіў Ганну Аленскую на 15 сутак па арт 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 25 кастрычніка. 29 сьнежня ў Аленскай скончыўся тэрмін арышту, але тады на волю ня выйшла.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG