Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ад COVID-19 памерла 94 мэдыкі — «Белыя халаты»


Телеграм-канал мэдыкаў «Белыя халаты. News» апублікаваў сьпіс беларускіх мэдычных работнікаў, якія памерлі ў выніку пандэміі каранавірусу. Пра гэта паведамляе БелаПАН.

У сьпісе 94 чалавекі. Ён складзены ініцыятывай «Мэдмэмарыял» і адной з карыстальніц Фэйсбук.

Сярод мэдыкаў, памерлых ад COVID-19

  • загадчык хірургічнага аддзяленьня Нясвіскага раённага шпіталю Ігар Богуш (67 гадоў),
  • траўматоляг-артапед 6-й клінічнага шпіталю Менску Віктар Волкаў (65 гадоў),
  • акушэр-гінеколяг шпіталю хуткай мэдычнай дапамогі Магілёву Ала Варонка (60 гадоў ),
  • загадчык эндаскапічным кабінэтам Пінскай цэнтральнай паліклінікі Павел Гардзей (51 год),
  • галоўны патолягаанатам Горадзенскай вобласьці Міхаіл Зубрыцкі (51 год),
  • загадчык аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Шчучынскага раёнага шпіталя Яўген Астаповіч (54 гады),
  • акадэмік, былы дырэктар РНПЦ нэўралёгіі і нэйрахірургіі Арнольд Сьмеяновіч (82 гады),
  • загадчык хірургічнага аддзяленьня Мастоўскага раёнага шпіталю Віктар Шарко (58 гадоў).

Нэйрахірург Сьмеяновіч, які працягваў рабіць апэрацыі на дзявятым дзясятку гадоў, памёр у ноч на 2 студзеня гэтага году.

Падчас першай хвалі пандэміі, 31 траўня 2020 году, Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са сьпікерам Савету Рэспублікі Натальляй Качанавай раскрытыкаваў паводзіны лекараў: «Вось у Віцебску ведаю — лекары першага ўзроўню — тыя, хто ад некага заразіўся. Там больш за дзесятак. Яны, вядома, не праблемныя. Але ж мы адцягваемся на іх лячэньне. Гэтыя лекары павінны лячыць пацыентаў, а мы іх лечым. Яны, дзякуй богу, дужыя людзі. Але гэта нядобра, калі лекар грэбуе элемэнтарнымі мерамі».

Паводле дадзеных, якія публікуе міністэрства здароўя, усяго з пачатку пандэміі ад яе ў Беларусі памёр 1.451 чалавек. Калі гэта рэальная лічба, доля мэдыкаў сярод памерлых складае амаль 6,5%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG