Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйная колькасьць беларусаў, якія перахварэлі на каранавірус, набліжаецца да 200 тысяч


Падчас пандэміі каранавірусу, ілюстрацыйнае фота
Падчас пандэміі каранавірусу, ілюстрацыйнае фота

За папярэднія суткі ў Беларусі зарэгістравалі 1837 пацыентаў з COVID-19, выпісалі 1521. Памерлі 9 чалавек.

Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, агулам з пачатку пандэміі ў краіне зарэгістраваныя 199 962 чалавекі са станоўчым тэстам на каранавірус.

Ачунялі 182 630 пацыентаў, у якіх раней быў пацьверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь пэрыяд пандэміі афіцыйна на тэрыторыі Беларусі памёр 1451 пацыент. На гэтым момант, паводле мэдычнага ведамства, правялі больш за 4 мільёны тэстаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG