Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень памяці Юркі Віцьбіча і 505-я народзіны Мікалая Радзівіла Чорнага


Юрка Віцьбіч

Падзеі 4 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дзень у гісторыі

1591 — Слонім атрымаў герб.

1925 — У Менску прайшоў І-ы Усебеларускі зьезд настаўнікаў.

1948 — М’янма атрымала незалежнасьць ад Вялікабрытаніі

1964 — Пачаўся візыт папы Паўла VI на Сьвятую зямлю, ён стаў першым папам, які наведаў Ерусалім

2004 — Прэзыдэнтам Грузіі быў абраны лідэр «рэвалюцыі ружаў» Міхеіл Саакашвілі.

Міхеіл Саакашвілі, абраны прэзыдэнт Грузіі, студзень 2004
Міхеіл Саакашвілі, абраны прэзыдэнт Грузіі, студзень 2004

У гэты дзень нарадзіліся

1515 — Мікалай Радзівіл Чорны, дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

1643 — Ісак Ньютан, ангельскі фізык, матэматык і астраном.

1729 — Яўхім Храптовіч, грамадзкі, палітычны, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, публіцыст, паэт і перакладчык.

1869 — Ядвігін Ш. , беларускі празаік, публіцыст, драматург.

Ядвігін Ш.
Ядвігін Ш.

1952 — Юрый Захаранка, беларускі палітычны дзеяч, былы міністар унутраных справаў Беларусі (скрадзены ў 1999 годзе).

Юры Захаранка
Юры Захаранка

Чытайце эсэ Ўладзімера Арлова пра Юрыя Захарнку ў новым выданьні кнігі «Імёны Свабоды».

1959 — Анатоль Майсеня, беларускі журналіст і палітоляг.

Анатоль Майсеня
Анатоль Майсеня

У памяці

1897 — Эмэрык Чапскі, беларускі калекцыянэр і нумізмат.

1941 — Анры Бэргсон, францускі філёзаф, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

1960 — Альбэр Камю, францускі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

Альбэр Камю
Альбэр Камю

1961 — Эрвін Шродынгер, аўстрыйскі фізык-тэарэтык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы.

1975 — Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменьнік, грамадзка-культурны дзеяч эміграцыі.

Чытайце эсэ Ўладзімера Арлова пра Юрку Віцьбіча ў новым выданьні кнігі «Імёны Свабоды».

2020 — Віктар Рабушка, сакратар управы КХП БНФ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG