Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя салідарнасьці са зьняволенымі журналістамі. Менск, 3 студзеня.
Акцыя салідарнасьці са зьняволенымі журналістамі. Менск, 3 студзеня.

Першыя нядзельныя маршы мікрараёнаў у новым годзе. Што адбываецца ў Беларусі на 148-ы дзень пратэстаў

У Беларусі ўпершыню ў 2021 годзе праходзяць нядзельныя маршы пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Свабода вядзе онлайн-рэпартаж пра падзеі. Калі нешта адбываецца каля вас, дасылайце нам фота і відэа на @SvabodaBelarus_Bot.

Менск. Пікет у падтрымку свабоды СМІ на вуліцы Кальварыйскай

У Беларусі пасьля Новага году за кратамі знаходзяцца журналісткі «Белсату» Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова, іх арыштавалі 15 лістапада, з 19 лістапада – журналістка Tut.by Кацярына Барысевіч.

22 сьнежня завялі крымінальную справу супраць Прэс-клюбу. У зьняволеньні – заснавальніца Юлія Слуцкая, фінансавы дырэктар Сяргей Альшэўскі, праграмная дырэктарка Ала Шарко, апэратар Пятро Слуцкі.

Менск. Ранішняя прагулка непадалёк ад Гандлёвага цэнтру «Рыга»​

Менск. Акцыя пратэсту на вуліцы Матусевіча

Марш на вуліцы Спартыўнай прайшоў, калі было яшчэ цёмна

Марш пратэсту у менскім Уруччы

Менск. Марш пратэсту непадалёк ад плошчы Перамогі

Менск. Нядзельны марш у мікрараёне Сухарава

XS
SM
MD
LG