Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне выключаюць магчымасьць рэгістрацыі расейскай вакцыны супраць COVID-19


Расейская вакцына супраць COVID-19 «Спутник V» не прайшла трэцяй фазы клінічных выпрабаваньняў і таму ня можа выкарыстоўвацца ва Ўкраіне.

Пра гэта напісаў у Facebook намесьнік міністра аховы здароўя, галоўны санітарны лекар Украіны Віктар Ляшко.

«Украіна будзе выкарыстоўваць толькі тыя вакцыны, якія пасьпяхова прайшлі трэці этап клінічных выпрабаваньняў. Таму ўсе чуткі і палітычныя заявы аб дзяржаўнай рэгістрацыі кандыдата на расейскую вакцыну ва Ўкраіне не адпавядаюць рэчаіснасьці», — адзначыў Ляшко.

Расея заявіла ў лістападзе, што яе вакцына «Спутник V», распрацаваная Інстытутам імя Гамалеі, паказала эфэктыўнасьць 91,4%, згодна з прамежкавым вынікам трэцяй стадыі.

Беларусь стала першай замежнай дзяржавай, дзе афіцыйна зарэгістравалі расейскую вакцыну супраць каранавірусу «Спутник V».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG