Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Большы падатак для ІТ, сьмерць вядомага нэўрахірурга. Найважнейшае за 2 студзеня


Кацярына Андрэева (пасярэдзіне), 2017 г.
Кацярына Андрэева (пасярэдзіне), 2017 г.

Найважнейшыя падзеі 2 студзеня 2021 г.

Улады Беларусі падвысілі з 1 студзеня 2021 года з 9% да 13% стаўку падаходнага падатку для працаўнікоў IT-кампаній.

Беларускі фонд спартовай салідарнасьці запатрабаваў ад міжнародных арганізацыяў дыскваліфікаваць старшыню Беларускай фэдэрацыі футболу і яго падначаленых за ціск на спартоўцаў і палітызацыю футболу.

Журналістку Кацярыну Андрэеву адмовіліся вызваліць пад парукі.

Ад каранавірусу памёр вядомы беларускі нэўрахірург Арнольд Сьмеяновіч.

Майк Пампэо сустрэўся зь Віталём Шкляравым, які летась амаль тры месяцы ўтрымліваўся ў сьледчым ізалятары ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG