Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Францішак: Няхай гэты год стане годам братэрскай салідарнасьці


Папа Рымскі Францішак
Папа Рымскі Францішак

Папа Францішак у сваёй малітве ў першы дзень новага года заклікаў, каб 2021 год быў «годам братэрскай салідарнасьці», паведамляе прэс-служба Ватыкану.

Пантыфік сказаў, што новы год павінен стаць часам, які затрачваецца на «усеагульны і духоўны рост, згладжваньне нянавісьці і падзелаў, часам, калі мы ўсе адчуваем сябе братамі, часам, каб будаваць, а не разбураць».

«Балючыя падзеі, якія абазначылі шлях чалавецтва ў мінулым годзе, асабліва пандэмія, вучаць нас, наколькі неабходна клапаціцца пра праблемы іншых і дзяліцца іх праблемамі... Няхай кожны паспрабуе зрабіць гэта годам братэрскай салідарнасьці і міру для ўсіх» — падкрэсьліў папа.

У цяперашні час Папа Францішак хворы, і таму ён ня змог узначаліць навагодняе набажэнства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG