Рашэньне суду — штраф у памеры 810 рублёў. Журналіста абвінавацілі паводле артыкула 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Яго затрымалі 15 лістапада падчас «Маршу сьмелых», на другі дзень адпусьцілі. Суд павінен быў адбыцца 20 лістапада, аднак праз хваробу Аляксандра Івуліна працэс перанесьлі на 18 сьнежня.
Тады суд абвясьціў перапынак, каб выклікаць сьведку з боку абароны. Новае слуханьне было прызначанае на 30 сьнежня, сёньня вынесьлі вырак.