Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латушка — кіраўнік МЗС, Румас — прэм'ер, Бабарыка — на волі. Што яшчэ прагназуюць на 2021 год?

Што нам рыхтуе год, які толькі пачаўся?

Свабода, як і ў папярэднія гады, зьвярнулася да шэрагу экспэртаў з прапановай спрагназаваць, чаго чакаць беларусам у 2021 годзе.

Напрыканцы году мы вернемся да гэтай анкеты і паглядзім, чые прагнозы аказаліся найбольш трапнымі.

Прапануем вам прагнозы першых шасьці экспэртаў. Працяг — заўтра на нашым сайце.

Рыгор Астапеня, заснавальнік Цэнтру новых ідэяў, аналітык брытанскага Chatham House

Рыгор Астапеня
Рыгор Астапеня

1. Які будзе курс рубля адносна даляра ЗША на канец году?

3,3.

2. Хто будзе прэм’ер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2021 году?

Сяргей Румас.

3. Хто будзе міністрам замежных справаў Беларусі ў сьнежні 2021 году?

Уладзімер Макей.

4. Ці апынецца на волі ў 2021 годзе Віктар Бабарыка?

Так.

5. Ці вернецца Сьвятлана Ціханоўская ў Беларусь?

Так.

6. Колькі ў Беларусі будзе палітвязьняў?

0.

7. Ці адбудзецца рэфэрэндум па зьменах у Канстытуцыю?

Так.

8. Ці адбудуцца новыя прэзыдэнцкія выбары?

Так, ці, прынамсі, будуць агучаныя пляны іх правядзеньня ў 2022 годзе.

9. Ці застанецца Аляксандар Лукашэнка фактычным кіраўніком Беларусі ў сьнежні 2021 году?

Не.

10. Ці адбудуцца датэрміновыя парлямэнцкія выбары?

11. Ці адбудзецца продаж расейскім інвэстарам значных пакетаў акцыяў буйных беларускіх прадпрыемстваў?

Не.

12. Ці будзе ў 2021 годзе прынятая праграма паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі?

Не.

13. Ці зьявяцца ў Беларусі расейскія вайсковыя базы?

Не.

14. Ці будзе беларуская банкаўская сыстэма адключаная ад міжбанкаўскай сыстэмы SWIFT?

Не.

15. Ці ўвядуць заходнія краіны сэктаральныя эканамічныя санкцыі адносна Беларусі?

Не.

16. Ці адбудзецца чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менску і Рызе?

Не.

17. Колькі вайскоўцаў Беларусі і Расеі возьмуць удзел у вучэньнях «Захад-2021»?

Больш, чым калі-небудзь дагэтуль.

18. Ці скончыцца ў наступным годзе ў Беларусі эпідэмія COVID-19?

Не.

Вадзім Іосуб, эканаміст, старшы аналітык кампаніі «Альпары Эўразія»

Вадзім Іосуб
Вадзім Іосуб

1. Які будзе курс рубля адносна даляра ЗША на канец году?

2,85.

2. Хто будзе прэмʼер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2021 году?

Галоўчанка.

3. Хто будзе міністрам замежных справаў Беларусі ў сьнежні 2021 году?

Макей.

4. Ці апынецца на волі ў 2021 годзе Віктар Бабарыка?

Не :-(

5. Ці вернецца Сьвятлана Ціханоўская ў Беларусь?

Не.

6. Колькі ў Беларусі будзе палітвязьняў?

Каля 200.

7. Ці адбудзецца рэфэрэндум па зьменах у Канстытуцыю?

Не.

8. Ці адбудуцца новыя прэзыдэнцкія выбары?

Не.

9. Ці застанецца Аляксандар Лукашэнка фактычным кіраўніком Беларусі ў сьнежні 2021 году?

Так.

10. Ці адбудуцца датэрміновыя парлямэнцкія выбары?

Не.

11. Ці адбудзецца продаж расейскім інвэстарам значных пакетаў акцыяў буйных беларускіх прадпрыемстваў?

Не.

12. Ці будзе ў 2021 годзе прынятая праграма паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі?

Магчыма, але моцна не закранаючы сувэрэнітэт краіны, без агульнага падатковага кодэксу і г.д. У дэкаратыўным варыянце, які не мяняе status quo.

13. Ці зьявяцца ў Беларусі расейскія вайсковыя базы?

Не.

14. Ці будзе беларуская банкаўская сыстэма адключаная ад міжбанкаўскай сыстэмы SWIFT?

Не.

15. Ці ўвядуць заходнія краіны сэктаральныя эканамічныя санкцыі адносна Беларусі?

Сьпіс прадпрыемстваў пад санкцыямі пашыраць, але сэктаральных санкцыяў ня будзе.

16. Ці адбудзецца чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менску і Рызе?

У Менску — не.

17. Колькі вайскоўцаў Беларусі і Расеі возьмуць удзел у вучэньнях «Захад-2021»?

18. Ці скончыцца ў наступным годзе ў Беларусі эпідэмія COVID-19?

Так.

Валер Карбалевіч, палітычны аналітык

Валер Карбалевіч
Валер Карбалевіч

1. Які будзе курс рубля адносна даляра ЗША на канец году?

3 рублі за даляр.

2. Хто будзе прэмʼер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2021 году?

Раман Галоўчанка.

3. Хто будзе міністрам замежных справаў Беларусі ў сьнежні 2021 году?

Уладзімер Макей.

4. Ці апынецца на волі ў 2021 годзе Віктар Бабарыка?

Не.

5. Ці вернецца Сьвятлана Ціханоўская ў Беларусь?

Не.

6. Колькі ў Беларусі будзе палітвязьняў?

Некалькі соцень.

7. Ці адбудзецца рэфэрэндум па зьменах у Канстытуцыю?

Не.

8. Ці адбудуцца новыя прэзыдэнцкія выбары?

Не.

9. Ці застанецца Аляксандар Лукашэнка фактычным кіраўніком Беларусі ў сьнежні 2021 году?

Так.

10. Ці адбудуцца датэрміновыя парлямэнцкія выбары?

Не.

11. Ці адбудзецца продаж расейскім інвэстарам значных пакетаў акцыяў буйных беларускіх прадпрыемстваў?

Не.

12. Ці будзе ў 2021 годзе прынятая праграма паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі?

Не.

13. Ці зьявяцца ў Беларусі расейскія вайсковыя базы?

Не.

14. Ці будзе беларуская банкаўская сыстэма адключаная ад міжбанкаўскай сыстэмы SWIFT?

Не.

15. Ці ўвядуць заходнія краіны сэктаральныя эканамічныя санкцыі адносна Беларусі?

Не.

16. Ці адбудзецца чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менску і Рызе?

Не.

17. Колькі вайскоўцаў Беларусі і Расеі возьмуць удзел у вучэньнях «Захад-2021»?

Трохі больш, чым у вучэньнях «Захад-2017».

18. Ці скончыцца ў наступным годзе ў Беларусі эпідэмія COVID-19?

Не. Але маштаб будзе меншы.

Валерыя Касьцюгова, галоўная рэдактарка інтэрнэт-выданьня «Наше мнение»

Валерыя Касьцюгова
Валерыя Касьцюгова

1. Які будзе курс рубля адносна даляра ЗША на канец году?

Дэвальвацыя складзе 20–30%.

2. Хто будзе прэмʼер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2021 году?

Нехта, чыё прозьвішча мы сёньня ня ведаем, непублічная фігура — напрыклад, Ярашэвіч.

3. Хто будзе міністрам замежных справаў Беларусі ў сьнежні 2021 году?

Петрышэнка ці нехта такі ж — з расейскім бэкграўндам.

4. Ці апынецца на волі ў 2021 годзе Віктар Бабарыка?

Я б вельмі гэтага хацела.

5. Ці вернецца Сьвятлана Ціханоўская ў Беларусь?

Імавернасьць гэтага ёсьць.

6. Колькі ў Беларусі будзе палітвязьняў?

Іх колькасьць на працягу году будзе мяняцца: напачатку — у бок павелічэньня, пасьля траўня-чэрвеня — у бок зьмяншэньня.

7. Ці адбудзецца рэфэрэндум па зьменах у Канстытуцыю?

Не.

8. Ці адбудуцца новыя прэзыдэнцкія выбары?

Імавернасьць гэтага ёсьць.

9. Ці застанецца Аляксандар Лукашэнка фактычным кіраўніком Беларусі ў сьнежні 2021 году?

Такая магчымасьць у яго ёсьць, але каб яе скарыстаць, яму трэба зьмяніць уяўленьне пра сябе, што немагчыма.

10. Ці адбудуцца датэрміновыя парлямэнцкія выбары?

Калі адбудуцца новыя прэзыдэнцкія выбары, то і парлямэнцкія таксама — прынамсі, будуць прызначаныя.

11. Ці адбудзецца продаж расейскім інвэстарам значных пакетаў акцыяў буйных беларускіх прадпрыемстваў?

Можа, аднаго-двух.

12. Ці будзе ў 2021 годзе прынятая праграма паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі?

Не, але размовы пра гэта будуць.

13. Ці зьявяцца ў Беларусі расейскія вайсковыя базы?

Імавернасьць гэтага высокая. Лукашэнка фактычна просіць аб гэтым, кажучы пра пагрозы NATO занадта часта, і не дае Крамлю праявіць свой уплыў іншым шляхам.

14. Ці будзе беларуская банкаўская сыстэма адключаная ад міжбанкаўскай сыстэмы SWIFT?

Банкаўская сыстэма — не, адключэньне некаторых банкаў нельга выключаць.

15. Ці ўвядуць заходнія краіны сэктаральныя эканамічныя санкцыі адносна Беларусі?

Так.

16. Ці адбудзецца чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менску і Рызе?

У Рызе адбудзецца.

17. Колькі вайскоўцаў Беларусі і Расеі возьмуць удзел у вучэньнях «Захад-2021»?

Ня мае палітычнага значэньня, гэта толькі нагода пагаварыць аб гэтым некалькі тыдняў.

18. Ці скончыцца ў наступным годзе ў Беларусі эпідэмія COVID-19?

Не, але і нідзе ня скончыцца.

Аляксандар Класкоўскі, рэдактар аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН

Аляксандар Класкоўскі
Аляксандар Класкоўскі

1. Які будзе курс рубля адносна даляра ЗША на канец году?

2,75–2,80.

2. Хто будзе прэмʼер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2021 году?

Раман Галоўчанка.

3. Хто будзе міністрам замежных справаў Беларусі ў сьнежні 2021 году?

Уладзімер Макей.

4. Ці апынецца на волі ў 2021 годзе Віктар Бабарыка?

Так.

5. Ці вернецца Сьвятлана Ціханоўская ў Беларусь?

Не.

6. Колькі ў Беларусі будзе палітвязьняў?

50–100.

7. Ці адбудзецца рэфэрэндум па зьменах у Канстытуцыю?

Найхутчэй, што не.

8. Ці адбудуцца новыя прэзыдэнцкія выбары?

Не.

9. Ці застанецца Аляксандар Лукашэнка фактычным кіраўніком Беларусі ў сьнежні 2021 году?

Так, з імавернасьцю 80%.

10. Ці адбудуцца датэрміновыя парлямэнцкія выбары?

Не.

11. Ці адбудзецца продаж расейскім інвэстарам значных пакетаў акцыяў буйных беларускіх прадпрыемстваў?

Не.

12. Ці будзе ў 2021 годзе прынятая праграма паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі?

Не.

13. Ці зьявяцца ў Беларусі расейскія вайсковыя базы?

Не.

14. Ці будзе беларуская банкаўская сыстэма адключаная ад міжбанкаўскай сыстэмы SWIFT?

Не.

15. Ці ўвядуць заходнія краіны сэктаральныя эканамічныя санкцыі адносна Беларусі?

Магчымае аднаўленьне эканамічных санкцыяў ЗША супраць «Белнафтахіму».

16. Ці адбудзецца чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менску і Рызе?

Так.

17. Колькі вайскоўцаў Беларусі і Расеі возьмуць удзел у вучэньнях «Захад-2021»?

10–12 тысячаў.

18. Ці скончыцца ў наступным годзе ў Беларусі эпідэмія COVID-19?

Яе маштабы значна зьменшацца.

Пётра Кузьняцоў, заснавальнік і ўласьнік рэсурсу «Сильные новости»

Пётра Кузьняцоў
Пётра Кузьняцоў

1. Які будзе курс рубля адносна даляра ЗША на канец году?

3,5 BYN за 1 USD.

2. Хто будзе прэмʼер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2021 году?

Будзе выканаўцам абавязкаў нехта зь дзейнай абоймы.

3. Хто будзе міністрам замежных справаў Беларусі ў сьнежні 2021 году?

Будзе выканаўцам абавязкаў — Латушка.

4. Ці апынецца на волі ў 2021 годзе Віктар Бабарыка?

Так.

5. Ці вернецца Сьвятлана Ціханоўская ў Беларусь?

Не.

6. Колькі ў Беларусі будзе палітвязьняў?

З тых, хто ўжо цяпер зьяўляецца «клясычным» палітзьняволенным, і з тых, хто да гэтага сьпісу, можа, дадасца (хай гэтага больш не адбудзецца), — нікога. Будуць ісьці спрэчкі і дыскусія аб тых, каго асудзілі за гвалт у адносінах да сілавікоў, аб парадку перагляду справаў.

7. Ці адбудзецца рэфэрэндум па зьменах у Канстытуцыю?

Не.

8. Ці адбудуцца новыя прэзыдэнцкія выбары?

Не.

9. Ці застанецца Аляксандар Лукашэнка фактычным кіраўніком Беларусі ў сьнежні 2021 году?

Не.

10. Ці адбудуцца датэрміновыя парлямэнцкія выбары?

Не.

11. Ці адбудзецца продаж расейскім інвэстарам значных пакетаў акцыяў буйных беларускіх прадпрыемстваў?

Не.

12. Ці будзе ў 2021 годзе прынятая праграма паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі?

Не.

13. Ці зьявяцца ў Беларусі расейскія вайсковыя базы?

Не.

14. Ці будзе беларуская банкаўская сыстэма адключаная ад міжбанкаўскай сыстэмы SWIFT?

Не.

15. Ці ўвядуць заходнія краіны сэктаральныя эканамічныя санкцыі адносна Беларусі?

Так, але ня вельмі балючыя.

16. Ці адбудзецца чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менску і Рызе?

Ня ў Менску.

17. Колькі вайскоўцаў Беларусі і Расеі возьмуць удзел у вучэньнях «Захад-2021»?

Як заўсёды.

18. Ці скончыцца ў наступным годзе ў Беларусі эпідэмія COVID-19?

Так.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG