Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пампэо пракамэнтаваў вяртаньне ў Беларусь мітрапаліта Кандрусевіча


Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч правёў першую імшу ў архікатэдральным касьцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Менску пасьля вяртаньня ў Беларусь, 24 сьнежня 2020
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч правёў першую імшу ў архікатэдральным касьцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Менску пасьля вяртаньня ў Беларусь, 24 сьнежня 2020

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо ў сваім твітары выказаўся пра вяртаньне на радзіму каталіцкага мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.

«Прыемна, што беларускія ўлады дазволілі архібіскупу Кандрусевічу, лідэру Рымска-каталіцкага касьцёлу ў Беларусі, вярнуцца дадому да сваёй паствы. Гэта перамога для свабоды веравызнаньня. Зь вяртаньнем дадому, архібіскуп». — напісаў Пампэо.

Раней галава Дзяржаўнага дэпартамэнту неаднаразова заклікаў афіцыйны Менск дазволіць вярнуцца ў Беларусь Тадэвушу Кандрусевічу, які амаль 4 месяцы мусіў правесьці ў выгнаньні. 24 сьнежня Кандрусевіч вярнуўся ў Беларусь.

31 жніўня памежнікі не прапусьцілі архібіскупа Кандрусевіча з Польшчы ў Беларусь без тлумачэньня прычынаў. Пазьней дзяржаўныя органы заявілі, што МУС прызнала пашпарт Кандрусевіча несапраўдным.

Аляксандар Лукашэнка вінаваціў Кандрусевіча ў тым, што мітрапаліт выяжджаў у Польшчу нібыта для кансультацый аб тым, «як разбураць Беларусь». Да таго Кандрусевіч асудзіў гвалт сілавікоў зь мірных пратэстоўцаў і заклікаў яго спыніць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG