Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранцавым моры затанула рыбацкае судна. На борце былі 19 чалавек, сярод іх — грамадзяне Беларусі


Рыбалоўнае судна ў Барацавым моры. Ілюстрацыйнае фота
Рыбалоўнае судна ў Барацавым моры. Ілюстрацыйнае фота

У Баранцавым моры каля Новай Зямлі затанула рыбацкае судна «Онега», на борце якога знаходзіліся 19 чалавек, паведаміла прэс-служба Міністэрства надзвычайных сытуацый Расеі.

Выратавалі двух рыбакоў, таксама знайшлі цела аднаго загінулага чальца экіпажу, яшчэ 16 пакуль лічацца зьніклымі бязь вестак.

Інфармацыя пра здарэньне з суднам «Онега» (порт прыпіскі Мурманск), якое вяло рыбацкі промысел у акваторыі Баранцава мора, паступіла раніцай 28 сьнежня.

Як паведаміла «РИА Новости», большасьць маракоў на «Онеге» былі ўраджэнцамі Мурманскай вобласьці, таксама ў экіпажы карабля былі выхадцы зь іншых рэгіёнаў Расеі, ураджэнцы Менскай і Берасьцейскай абласьцей Беларусі, Жытомірскай і Днепрапятроўскай абласьцей Украіны і адзін выхадзец з Сьера-Леонэ.

Прычынай затапленьня судна, як мяркуецца, стала перакульваньне судна ў выніку выцягваньня рыбалоўнага трала. «Хутчэй за ўсё, судна нахілілася, зачэрпнула вады і сышло на дно», — паведаміў журналістам першы намесьнік начальніка ўпраўленьня МНС па Архангельскай вобласьці Аляксандар Бахцін. Паводле яго, гэтая вэрсія на дадзены момант найбольш верагодная, але ўсе прычыны і ўмовы будуць спэцыялісты.

Сьледчы камітэт Расеі заявіў, што крушэньне траўлера «Онега» будзе расьсьледавацца паводле артыкулу аб парушэньні правілаў бясьпекі эксплюатацыі марскога транспарту.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG