Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вакцынацыя, мутацыя каранавірусу, амэрыканскі пакет. Апошняе ў барацьбе з пандэміяй COVID-19


Новы варыянт каранавірусу, які ўпершыню быў заўважаны ў Вялікай Брытаніі, выявілі ў некалькіх іншых краінах, павялічваючы непакой з прычыны яго хуткага пашырэньня. Адначасова ў шмат якіх краінах пачынаецца вакцынацыя супраць COVID-19.

Коратка пра апошнія падзеі на ўсясьветным фронце змаганьня з пандэміяй COVID-19:

  • Вугоршчына і Славаччына як першыя краіны ў Эўразьвязе пачалі вакцынацыю супраць каранавірусу — у суботу, 26 сьнежня, на дзень раней, чым у шэрагу іншых краін ЭЗ;
  • Францыя зафіксавала першы выпадак заражэньня новым, мутаваным варыянтам каранавірусу;
  • Расея ўхваліла сваю асноўную вакцыну супраць COVID-19, «Спутник V» для прышчэпак людзей, старэйшых за 60 гадоў;
  • Пастаўка першай партыі вакцыны Sinovac з Кітаю ў Турэччыну была адкладзена на «1–2 дні» праз выпадак заражэньня каранавірусам на пэкінскай мытні;
  • Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 27 сьнежня падпісаў закон аб дапамозе і расходах на пандэмію на суму 2,3 трыльёна даляраў;
  • Урад ЗША запатрабаваў ад усіх пасажыраў авіякампаній, якія прыбываюць зь Вялікай Брытаніі, адмоўны аналіз на COVID-19 на працягу 72 гадзін пасьля вылету, пачынаючы з 28 сьнежня.
  • Аргентына пачне вакцынацыю сваіх грамадзян 29 сьнежня з дапамогай нядаўна пастаўленай вакцыны «Спутник V»;
  • Пэкін узмацніў абмежаваньні ў сувязі з COVID-19, асьцерагаючыся, што масавыя паездкі кітайцаў у пэрыяд адпачынку могуць выклікаць усплёск выпадкаў заражэньня ў сталіцы;
  • Паўднёвая Карэя заявіла, што падоўжыць захады сацыяльнага дыстанцыяваньня яшчэ на шэсьць дзён да 3 студзеня, бо па-ранейшаму штодня фіксуе амаль рэкордную колькасьць новых выпадкаў заражэньня каранавірусам;
  • 27 сьнежня агульная колькасьць заражаных у Паўднёвай Афрыцы перасягнула мільён, празь некалькі дзён пасьля пацьверджаньня наяўнасьці ў краіне мутаванага каранавірусу;
  • Акцыі на ўсясьветных біржах пайшлі ўгору 28 сьнежня пасьля таго, як Дональд Трамп падпісаў закон аб дапамозе і расходах на пандэмію, які ён да гэтага часу адмаўляўся падпісваць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG