Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пецярбургу затрымалі ўдзельнікаў акцыі ля консульства Беларусі


Акцыя ля беларускага консульства ў Санкт-Пецярбургу
Акцыя ля беларускага консульства ў Санкт-Пецярбургу

У Санкт-Пецярбургу, ля будынка консульства Беларусі, паліцыя затрымала 14 удзельнікаў акцыі ў падтрымку беларусаў, якія выходзяць на мітынгі і шэсьці супраць Аляксандра Лукашэнкі.

Сярод затрыманых у Пецярбургу апынуўся карэспандэнт сайту Север.Реалии.

Перад затрыманьнем супрацоўнік паліцыі зь мэгафонам заклікаў усіх разысьціся. Аднак нікому з удзельнікаў не далі сысьці – паліцыя атачыла актывістаў. Затрыманых даставілі ў аддзел паліцыі. Фармальна іх абвінавачваюць у парушэньні антыкаранавірусных абмежаваньняў. Пазьней усіх адпусьцілі, склаўшы пратаколы за парушэньне супрацьэпідэмічных захадаў.

Пасьля чарговай акцыі прадстаўнікі Беларускага зямляцтва ў Пецярбургу атрымалі нефармальнае папярэджаньне ад паліцыі: любое выкарыстаньне сьцягоў, стужачак і іншых атрыбутаў пратэсту, а таксама скандаваньне лёзунгаў будзе карацца штрафам у чатыры тысячы рублёў. Забароны супрацоўнік паліцыі абгрунтаваў 54 фэдэральным законам, якія забараняюць грамадзянам замежных дзяржаваў ладзіць мітынгі на тэрыторыі Расеі.

Беларусы ў Пецярбургу выйшлі да будынка консульства з патрабаваньнем адстаўкі Лукашэнка ўжо ў 140-ы раз.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG