Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Каліфорніі прадалі любімы маёнтак Майкла Джэксана на 1000 гэктарах зямлі

Маёнтак Neverland Ranch, 2003 год.
Маёнтак Neverland Ranch, 2003 год.

Пакупнікоў на гэтае месца доўга не знаходзілася. Цана зьдзелкі склала 22 мільёны даляраў, не нашмат болей, чым заплаціў за гэтае месца Майкл Джэксан.

Маёнтак Neverland Ranch паблізу горада Санта-Барбара ў Каліфорніі, якое доўгі час належаў сьпеваку Майклу Джэксану, які займеў новага ўладальніка. Пакупніком стаў мільярдэр Рон Баркл, піша «Голас Амэрыкі».

Паводле газэты The Wall Street Journal, былое жыльлё памерлага 10 гадоў таму Джэксана і ўчастак зямлі плошчай прыкладна 1,1 тысячы гэктараў, былі прададзеныя за 22 млн даляраў. У 2016 годзе за гэты аб’ект нерухомасьці прасілі 100 мільёнаў, а ў 2016 годзе — 67 млн. Джэксан набыў гэты маёнтак у 1988 годзе за за 19,5 млн.

Neverland быў любімым месцам жыхарства «караля поп-музыкі». Тут ён прымаў дзяцей, у тым ліку і тых, хто абвінавацілі яго ў сэксуальных дамаганьнях — судовы працэс, які прайшоў у 2005 годзе, завяршыўся апраўданьнем Джэксана. Пасьля заканчэньня працэсу, Джэксан пакляўся не вяртацца ў Neverland. Пазьней маёнтак быў пераназваны і цяпер завецца Sycamore Valley Ranch.

На тэрыторыі маёнтка знаходзяцца некалькі будынкаў, кінатэатар на 50 месцаў, танцавальная студыя, заапарк, чыгунка і іншае.

Прадстаўнік пакупніка заявіў, што зьдзелка зробленая ў інвэстыцыйных мэтах.

Майкл Джэксан

Фанаты Майкла Джэксана пішуць жалобны плякат насупраць тэатра “Апола” ў Гарлеме, Ню-Ёрк, ЗША
1/7 Фанаты Майкла Джэксана пішуць жалобны плякат насупраць тэатра “Апола” ў Гарлеме, Ню-Ёрк, ЗША
Майкла Джэксана, травень 2009
2/7 Майкла Джэксана, травень 2009
Майкл Джэксан на ўручэньні World Music ў Лёндане, лістапад 2006
3/7 Майкл Джэксан на ўручэньні World Music ў Лёндане, лістапад 2006
Майкл Джэксан ў судзе горада Санта-Марыя, чэрвень 2005
4/7 Майкл Джэксан ў судзе горада Санта-Марыя, чэрвень 2005
Майкл Джэксан ў судзе горада Санта-Марыя, чэрвень 2005
5/7 Майкл Джэксан ў судзе горада Санта-Марыя, чэрвень 2005
Майкл Джэксан іягоны брат Ціта ў судзе горада Санта-Марыя, чэрвень 2005
6/7 Майкл Джэксан іягоны брат Ціта ў судзе горада Санта-Марыя, чэрвень 2005
Вокладка аднаго з самых знакамітых альбомаў Джэксана "Thriller"
7/7 Вокладка аднаго з самых знакамітых альбомаў Джэксана "Thriller"
Previous slide
Next slide

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG