Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў катэгарычна абвяргае заявы Лукашэнкі пра «зброю з Украіны» — МЗС Украіны


Памежны пераход паміж Украінай і Беларусьсю

Мантра пра «зброю з Украіны» дакладна ўпісваецца ў палітыку Аляксандра Лукашэнкі па запалохваньні беларускага народу, заявіў сьпікер міністэрства замежных справаў Украіны Алег Ніколенка.

«Украіна катэгарычна адхіляе чарговыя інсынуацыі Аляксандра Лукашэнкі. Рыторыка аб зьнешнім умяшаньні, у прыватнасьці, мантра пра “зброю з Украіны”, выразна ўпісваецца ў палітыку Лукашэнкі па запалохваньні беларускага народу. Украіна не зьяўляецца ворагам Беларусі і асуджае тэрарызм у любых яго праявах», — сказаў Ніколенка.

Пра гэтую заяву прадстаўніка МЗС Украіны паведамляе Інтэрфакс.

Сёньня Лукашэнка заявіў, што затрыманая ў сьнежні група Мікалая Аўтуховіча рыхтавала тэракты па ўсёй краіне і завозіла «тонамі зброю цераз Украіну».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG