Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзе наведаць і паглядзець імшу на Божае Нараджэньне


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Партал Catholic.by апублікаваў расклад калядных набажэнстваў і спасылкі, дзе можна паглядзець службы ў рэжыме онлайн.

24 і 25 сьнежня цэлебрацыю ўрачыстых сьвятых імшаў у двух менскіх касьцёлах узначаліць мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

24 снежня

Архікатэдральны касьцёл Найсьвяцейшага Імя Марыі (пл. Свабоды, 9)
• 19:00 — сьв. імша-пастэрка (на польскай мове)
• 21:00 — сьв. імша-пастэрка (на беларускай мове). У цэлебрацыі возьме ўдзел Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч

25 сьнежня

Касьцёл сьв. Сымона і сьв. Алены (Чырвоны касьцёл, пл. Незалежнасьці)
• 11:00 — урачыстая сьв. імша (на беларускай мове)
• 13:00 — урачыстая сьв. імша (на польскай мове)

Жывыя трансьляцыі ўрачыстых сьвятых імшаў можна паглядзець на партале Catholic.by.

Апрача таго, 24 сьнежня, а 21:45, адбудзецца трансьляцыя («Беларусь-1», «Беларусь-24») сьвятой імшы-пастэркі з магілёўскага катэдральнага касьцёла Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і сьвятога Станіслава.

Цэлебрацыю ўзначальвае біскупскі вікарый для гораду Магілёва і Магілёўскай вобласьці біскуп Аляксандар Яшэўскі SDB.

23:45 — сьвятая імша-пастэрка. Уключэньне з ватыканскай базылікі сьвятога Пятра. Цэлебрацыю ўзначальвае Папа Францішак.

Расклад грэка-каталіцкіх набажэнстваў

24 сьнежня

Парафія Праведнага Язэпа і парафія сьв. Мікалая Цудатворца
(капліца Душпастырскага цэнтра сьв. Язэпа, вул. Арджанікідзэ, 6)

  • 18:30 — Вячэрня зь літургіяй сьв. Васіля Вялікага, дзяленьне каляднай просьвірай

Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі
(капліца Душпастырскага цэнтра, зав. Сьнежны, 7)

  • 18:30 — Вячэрня зь літургіяй сьв. Васіля Вялікага, дзяленьне каляднай просьвірай

Парафія Святога Духа
(касцёл св. Сымона і св. Алены, ніжні храм)

  • 18.30 — Вячэрня зь Літургіяй св. Васіля Вялікага, дзяленьне каляднай просьвірай

25 снежня

Парафія Праведнага Язэпа і парафія св. Мікалая Цудатворца
(капліца Душпастырскага цэнтру св. Язэпа, вул. Арджанікідзэ, 6)

  • 12:00 — Боская літургія Раства Хрыстовага, каляднае сьвяткаваньне

Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі
(капліца Душпастырскага цэнтру, зав. Сьнежны, 7)

  • 10:00 — Боская літургія Раства Хрыстовага, каляднае сьвяткаваньне

Парафія Сьвятога Духа
(касьцёл сьв. Сымона і св. Алены, ніжні храм)

  • 11:00 — Боская літургія Раства Хрыстовага, каляднае сьвяткаваньне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG