Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябра Каардынацыйнай рады Ксенія Луцкіна знаходзіцца пад вартай


Прэс-клюб у Менску
Прэс-клюб у Менску

Сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады журналістка Ксенія Луцкіна знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня. 22 сьнежня ў яе кватэры прайшоў ператрус.

«Пасьля ператрусу сваякам сказалі, што Ксенію забіраюць на Кальварыйскую, 14. Гэта Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю. Адпаведна, яна затрыманая. Зараз адвакат едзе туды падаць апавяшчэньне аб прыняцьці абароны і ордэр»,– паведаміла прэс-служба Каардынацыйнай рады.

22 сьнежня Ксенія Луцкіна перастала выходзіць на сувязь, а да гэтага яна даслала экстранае трывожнае паведамленьне. Геалякацыя яе тэлефона паказала, што Луцкіна знаходзіцца дома, з чаго ў радзе зрабілі выснову, што там ідзе ператрус. Гэтая інфармацыя пацьвердзілася.

Таксама 22 сьнежня сілавікі правялі шэраг ператрусаў у супрацоўнікаў «Прэс-клюбу». Заснавальніцу клюбу Юлію Слуцкую перахапілі ў менскім аэрапорце, калі яна вярталася з дачкой з Эгіпту. Ператрусы адбыліся ў кватэрах Слуцкай і праграмнага дырэктара арганізацыі Алы Шарко. Абедзьвюх таксама даставілі ў ДФР. Па некаторай інфармацыі, ператрусы прайшлі і ў кватэрах дырэктара Прэс-клюбу Сяргея Альшэўскага і праграмнага дырэктара акадэміі Прэс-клюбу Сяргея Якупава.

Прэс-служба Камітэта дзяржкантролю раней паведаміла аб правядзеньні «праверкі па фактах парушэньняў падатковага заканадаўства Рэспублікі Беларусь» у дачыненьні да службовых асобаў культурна-асьветніцкай установы «Журналісцкая майстэрня Прэс-клюб» і іншых суб'ектаў гаспадараньня, зьвязаных у тым ліку з "паступленьнем буйных грашовых сумаў з-за мяжы".

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG