Сэрвіс працуе больш як у 200 гарадах 40 краінаў сьвету. На наступныя паўгода там вырашылі адмовіцца ад сваёй камісіі. Гэтыя грошы разьмяркуюць паміж пасажырамі і кіроўцамі, у кампаніі сказалі, што «першыя стануць плаціць нашмат менш, а другія, наадварот, больш зарабляць», паведаміла «Эўрарадыё».
Каб замовіць таксі, карыстальнікам трэба будзе спампаваць мабільную праграму і зарэгістравацца ў ёй. Праграма даступная для мабільных сыстэмаў iOS і Android. Ёсьць вэрсія і на беларускай мове.
Стандартны тарыф складзе 25 капеек за кожны кілямэтар і 8 капеек за кожную хвіліну. Мінімальны кошт паездкі — 3 рублі. Пакуль сэрвіс будзе працаваць у тэставым рэжыме, расплаціцца можна будзе толькі гатоўкай або карткай у аўтамабілях партнэраў-перавозчыкаў.
У кампаніі паведамілі, што да яе транспартнай плятформы ў Менску ўжо далучыліся некалькі сотняў кіроўцаў.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com