Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігар Лосік працягвае галадоўку ў турме


Ігар Лосік з жонкай Дар’яй
Ігар Лосік з жонкай Дар’яй

Палітвязень Ігар Лосік працягвае галадоўку ў Жодзінскай турме № 8.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Беларусь головного мозга», адзначаючы, што Ігар адчувае сябе адносна нармальна і на здароўе пакуль ня скардзіцца.

«Калі хто-небудзь думае, што я адмоўлюся ад галадоўкі, то пасьля апошніх навін ад сям’і я яшчэ больш рашуча настроены ісьці да канца. За сваю сямʼю я гатовы і памерці. Я не спыню галадоўку да зьняцьця абвінавачаньняў альбо вызваленьня мяне з-пад варты», — цытуе допіс Ігара Лосіка тэлеграм-канал.

Абаронца Ігара Лосіка 21 сьнежня падаў скаргу на пастанову аб яго новым абвінавачваньні. Сам Ігар Лосік зьвязвае выстаўленьне новага абвінавачаньня выключна са сканчэньнем гранічных тэрмінаў утрыманьня пад вартай на падставе ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG