Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі прыйшлі да журналістаў у  Віцебску, Драгічыне, Менску


Віцебскі журналіст Зьміцер Казакевіч

22 сьнежня сілавікі прыйшлі да шэрагу супрацоўнікаў незалежных мэдыя ў розных рэгіёнах Беларусі.

Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, рэпартэр «Першага Рэгіёну» з Драгічына Сяргей Гардзіевіч у сярэдзіне дня перастаў выходзіць на сувязь. Неўзабаве яго жонцы Сьвятлане патэлефанаваў сьледчы і паведаміў, што муж затрыманы на 72 гадзіны.

7 сьнежня Сяргея Гардзіевіча выклікалі ў Драгічынскі раённы аддзел Сьледчага камітэту наконт праверкі, якая тычыцца абразы Аляксандра Лукашэнкі ў адным зь мясцовых вайбэр-чатаў.

Паводле Сьвятланы Гардзіевіч, супрацоўнік Сьледчага камітэту пацьвердзіў: затрыманьне зьвязанае менавіта са справай аб абразе, на падставе якой ладзіцца праверка.

Акрамя таго, да журналіста зь Віцебску Зьмітра Казакевіча прыбылі міліцыянты і ўчынілі ператрус. Прычыны візыту не ўдакладняюцца.

Акрамя таго, у Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю даставілі заснавальніцу «Прэс-клюбу» Юлію Слуцкую. Сілавікі праводзяць вобшукі ў офісе гэтай журналісцкай арганізацыі і кватэрах яе супрацоўнікаў.

А ў Менску — вобшук у кватэры чальца асноўнага складу Каардынацыйнай рады Ксеніі Луцкінай. Яна журналістка, сышла зь Белтэлерадыёкампаніі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG