Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Art is freedom. Выйшаў фотапраект зь дзеячамі мастацтва, якія пацярпелі ад рэпрэсій у 2020-м

Фотапраект Art is freedom
Фотапраект Art is freedom

Фонд культурнай салідарнасьці і творчая суполка Freedom Belarus прэзэнтавалі сумесны фотапраект. Яго героі — творчыя асобы, якія пацярпелі падчас пратэстаў у 2020 годзе.

У апісаньні фотапраекту гаворыцца, што «іх стралялі, іх затрымлівалі, дапытвалі, судзілі, штрафавалі, але яны працягнулі займацца сваёй справай».

У праекце ўзялі ўдзел журналістка Натальля Лубнеўская, акторка Алена Гіранок, дуэт VAL, музыка і мастак Андрусь Такінданг, музыка і пэдагог Леанід Паўлёнак, гімнаст і колішні артыст Cirque du Soleil Сямён Букін. Кожны зь іх сказаў, што для яго значыць панятак «свабода».

XS
SM
MD
LG