Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля шэрагу ініцыдэнтаў Мінэнэрга заявіла пра завяршэньне энэргетычнага пуску першага блёку БелАЭС


Астравецкая АЭС
Астравецкая АЭС

21 сьнежня ў 19:48 турбагенэратар першага блёку Беларускай АЭС зноў падключылі да энэргасыстэмы. Неўзабаве мае пачацца яго досьледна-прамысловая эксплюатацыя.

Да падключэньня на станцыі правялі 246 выпрабаванняў, у тым ліку рэжыму зьніжэньня нагрузкі турбагенэратара энэргаблёку з 500 МВт да нуля. Неўзабаве пасьля атрыманьня дазволу Дзяржатамнагляду пачнецца досьледна-прамысловая эксплюатацыя першага энэргаблёку, паведамілі ў Мінэнэрга.

На этапе досьледна-прамысловай эксплюатацыі прадугледжана пасьлядоўнае засваеньне магутнасьці рэактарнай устаноўкі (75% — 90% — 100% ад намінальнай) з правядзеньнем неабходных выпрабаваньняў, уключна з рэжымам скіду нагрузкі турбагенэратара да нуля.

У выпадку, калі першы пэрыяд скончыцца пасьпяхова, на станцыі правядуць комплекснае апрабаваньне энэргаблёку на намінальнай магутнасьці на працягу 15 дзён.

Інцыдэнт на БелАЭС пасьля пуску з удзелам Лукашэнкі

10 лістапада на першым блёку БелАЭС паламалася электратэхнічнае вымяральнае абсталяваньне. Міністэрства энэргетыкі паведаміла пра паломку на першым энэргаблёку Беларускай АЭС, які ўрачыста адкрывалі 7 лістапада з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле Tut.by, выбухнула некалькі трансфарматараў, прызначаных для вымярэньня напружаньня ў сілавых электрычных ланцугах, на адным з агрэгатаў, зьвязаных з генэратарам. Расьсьледаваньне, аднаўленьне схемы выдачы магутнасьці і паўторная наладка занялі шмат часу. Да вытворцы трансфарматараў прад’явілі гарантыйныя прэтэнзіі.

Пры заканчэньні гідравыпрабаваньняў на АЭС адбылося буйное надзвычайнае здарэньне. З прычыны неадкрытага кляпана пры адпампоўцы вадкасьці ў канцы выпрабаваньняў быў пашкоджаны танкер сыстэмы аварыйнага ахаладжэньня першага рэактара, напісаў пра іншы інцыдэнт на станцыі партал ecohome-ngo.ny, публікуючы заяву Беларускай антыядзернай кампаніі, якая супрацоўнічае ў пытаньнях бясьпекі БелАЭС.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG