Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мужчыну, які хадзіў на акцыі пратэсту з расейскім сьцягам, зьбілі і пакаралі «хатняй хіміяй» нібыта за супраціў міліцыі

Марш пратэсту ў Менску 27 верасьня 2020 году
Марш пратэсту ў Менску 27 верасьня 2020 году

Суд Першамайскага раёну Менску 21 сьнежня асудзіў паводле ч. 1 арт. 363 Крымінальнага кодэксу (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў) 46-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка Сьвятаслава Зайцава.

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён супраціўляўся пры затрыманьні 17 верасьня пасьля ланцуга салідарнасьці ў менскім мікрараёне Ўручча, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна» .

У той вечар Сьвятаслаў Зайцаў хацеў далучыцца да акцыі з расейскім сьцягам, але яго затрымалі і зьбілі супрацоўнікі АМАП. З РУУС Першамайскага раёну з чэрапна-мазгавой траўмай яго даставілі ў рэанімацыю, а потым у хірургічнае аддзяленьне, куды прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і заключылі яго пад варту, прыкаваўшы кайданкамі да ложка на 72 гадзіны.

Пацярпелыя супрацоўнікі АМАП, зьвесткі якіх у матэрыялах справы зьмененыя, а самі яны ў суд прыйшлі ў балаклавах, заявілі, што Зайцаў ужываў да іх гвалт, хоць падчас сьледзтва такога не казалі.

Судзьдзя Сьвятлана Чараповіч прызнала Сьвятаслава Зайцава вінаватым паводле ч. 1 арт. 363 КК, выключыўшы пункт пра «гвалт» у дачыненьні да супрацоўнікаў міліцыі, і пакарала яго 2 гадамі абмежаваньня волі без накіраваньня ва ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).

XS
SM
MD
LG