Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, падчас маршу пэнсіянэраў 21 сьнежня затрымалі фотакарэспандэнтку «Народнай Волі» і Tut.by Кацярыну Гардзееву.
Напярэдадні на «Маршы народнага трыбуналу» сілавікі ламіліся ў памяшканьне, дзе працавалі Марыся Харэвіч (агенцтва БелаПАН) і Алена Кавальчук (тыднёвік «Наша слова»).
Іх даставілі ў РУУС Ленінскага раёну Горадні, а пазьей вызвалілі пасьля праверкі дакумэнтаў і «прафіляктычнай гутаркі».
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com