Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС стварыла базу пратэстоўцаў


Міністэрства ўнутраных спраў стварыла базу ўдзельнікаў несанкцыянаваных акцый, паведаміў на канале «Беларусь-1» начальнік управы аховы правапарадку і прафіляктыкі міліцыі грамадзкай бясьпекі ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандар Купчэня.

Такое рашэньне ў міністэрстве прынялі «пасьля падзеяў 9 жніўня.

Заносяць у базу ня толькі затрыманых, але і ідэнтыфікаваных асобаў.

Як прыклад Купчэня прывёў сытуацыю, калі дэманстранта з аднаго гораду затрымалі ў іншым, праверылі па базе — і асудзілі за паўторны ўдзел.

Першы намесьнік міністра ўнутраных спраў Юры Назаранка назваў гэта «вялізным штуршком, можна скажаць, рыўком».

БелаПАН адзначае, што раней у сацсетках зьявіліся паведамленьні, што на мяжы тых, хто быў асуджаны за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, надглядаюць з асаблівай стараннасьцю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG