Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольгу Хіжынкову напярэдадні апошняга дня арышту перавялі ў жодзінскі СІЗА


Вольга Хіжынкова
Вольга Хіжынкова

20 сьнежня «Міс Беларусь 2008» Вольга Хіжынкова мусіць выйсці на волю пасля 42 дзён арышту. Чакаецца, што яе адпусцяць а палове на чацьвёртую вечара.

За дзень да сканчэньня тэрміну арышту Вольгу Хіжынкову перавезьлі зь Менску ў Жодзіна.

14 сьнежня праваабаронцы запатрабавалі правесьці пракурорскую праверку па фактах катаваньняў Вольгі Хіжынковай і прыцягнуць вінаватых да адказнасьці.

Сярод фактаў, пералічаных праваабаронцамі:

  • неаказаньне мэдыцынскай дапамогі,
  • холад у камэры,
  • прападаньне зь перадачы шампуню супраць вошай,
  • таксама знаходжаньне без зубной пасты, шчоткі, ручнікоў і зьменнай бялізны 4 дні з моманту затрыманьня.

11 сьнежня сустракаць Хіжынкова прыйшлі вядомыя спартоўцы, некаторыя да таго таксама адбывалі адміністрацыйны арышт: Андрэй Краўчанка, Іван Ганін, Васіль Хамутоўскі, Канстанцін Якаўлеў, Сьцяпан Папоў, Вольга Барабаншчыкава ды іншыя.

Яны разьлічвалі, што Вольга мае выйсьці менавіта 11 сьнежня, бо меркавалася, што тэрмін за трэці суд будзе адлічвацца з моманту яе затрыманьня. Аднак у разьлічаны час яна з турэмнай брамы так і ня выйшла.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG