Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ланцуг салідарнасьці ў Менску 20 сьнежня
Ланцуг салідарнасьці ў Менску 20 сьнежня

«Марш народнага трыбуналу». Што адбываецца ў Беларусі на 134-ы дзень пратэстаў

У Беларусі сёньня праходзяць нядзельныя маршы пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Свабода вядзе онлайн-рэпартаж падзеяў.

Калі нешта адбываецца каля вас, дасылайце нам фота і відэа на @SvabodaBelarus_Bot.

13:33 20.12.2020

Затрыманьні ў Менску

У Грушаўцы, па непацьверджаных дадзеных, затрымалі да 6 чалавек, паведамляе Онлайнер.

Таксама паведамляецца пра затрыманьні на Прытыцкага

13:06 20.12.2020

У менскіх мікрараёнах працягваюцца маршы

12:50 20.12.2020

Над Лебядзіным у неба запусьцілі бел-чырвона-белы сьцяг

12:49 20.12.2020

Адзін з раёнаў Менску выйшаў на нядзельны марш

12:39 20.12.2020

Вольга Хіжынкова выйшла на волю ў Жодзіна

«Міс Беларусь — 2008» Вольга Хіжынкова выйшла на волю пасьля 42 сутак арышту, паведамляе тэлеграм-канал «Cписки задержанных». У Жодзіна Хіжынкову перавезьлі за дзень да вызваленьня, каб яе не сустракалі людзі ў Менску.

12:01 20.12.2020

«Марш народнага трыбуналу» ў гарадах Беларусі. Жывы эфір тэлеканалу «Настоящее время»

Людзі сабраліся ў калёны і выйшлі ў ланцугі салідарнасьці. Масавая акцыя пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту можа стаць апошняй у гэтым годзе. Перад пачаткам маршу ў буйныя гарады сьцягнулі дзясяткі адзінак спэцтэхнікі, жыхары розных раёнаў Менску распавядаюць аб сілавіках і паведамляецца пра першыя затрыманьні.

11:39 20.12.2020

Менск. Людзі фармуюць калёны і ланцугі салідарнасьці

У раёне вуліцы Матусевіча зьбіраецца калёна пратэстоўцаў, а на вуліцы Багдановіча стаіць «ланцуг салідарнасьці».

11:21 20.12.2020

Менск. Спэцтэхніку сьцягваюць да рэзыдэнцыі Лукашэнкі і ў цэнтар гораду

Аўтобусы сілавікоў дзяжураць ля плошчы Дзяржаўнага сьцяга недалёка ад Палацу незалежнасьці, які зьяўляецца рэзыдэнцыя Лукашэнкі. Насупраць самога палацу, на вуліцы Сапёраў, прыпаркаваныя машыны з калючым дротам. Ёсьць сілавікі і каля стэлы на праспэкце Пераможцаў.

У менскім Уруччы машыны сілавікоў вітаюць людзі з афіцыйнай сымболікай.

11:12 20.12.2020

Менск. Ланцуг салідарнасьці ў Каменнай горцы

10:35 20.12.2020

Акцыі пратэсту ў нядзелю пачаліся яшчэ прыцемкам

XS
SM
MD
LG