Лінкі ўнівэрсальнага доступу

15 беларусаў папрасілі ўлады Ўкраіны прызнаць іх уцекачамі


Мірная акцыя пратэсту ў Менску, 23 жніўня 2020 году
Мірная акцыя пратэсту ў Менску, 23 жніўня 2020 году

У Дзяржаўнай міграцыйнай службе Ўкраіны паведамілі Радыё Свабода, што з заявамі аб прызнаньні ўцекачамі або асобамі, якія маюць патрэбу ў абароне, на працягу жніўня-лістапада зьвярнуліся 15 грамадзян Беларусі.

«Наконт 10 чалавек тэрытарыяльныя органы ДМС прынялі рашэньне афармляць дакумэнты для вырашэньня пытаньня аб прызнаньні ўцекачом ці асобай, якая патрабуе дадатковай абароны», — напісана ў адказе Дзяржаўнай міграцыйнай службы на запыт Радыё Свабода.

Паводле паведамленьня, за жнівень-лістапад сёлета рашэньняў прызнаць грамадзян Беларусі ўцекачамі або асобамі, якія маюць патрэбу ў дадатковай абароне, ці адмовіць у наданьні абароны ва Ўкраіне ДМС не прымала.

Радыё Свабода прасіла міграцыйную службу паведаміць, колькі грамадзян Беларусі зьвярнуліся да Ўкраіны па палітычны прытулак, пачынаючы ад 9 жніўня 2020 году, калі адбыліся прэзыдэнцкія выбары і жорсткае здушэньне пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў галасаваньня.

У той жа час у інтэрвію Радыё Свабода амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім паведаміў, што за ўвесь час пратэстаў у Беларусі, якія працягваюцца з жніўня, у амбасаду Ўкраіны па дапамогу зьвярнуліся 20 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG