Дэпутаты палаты прадстаўнікоў на вечаровым пасяджэньні 18 сьнежня прынялі адразу ў двух чытаньнях праект закону «Пра зьмену Падатковага кодэксу Рэспублікі Беларусі».
Сярод істотных зьменаў:
- Падатак на прыбытак апэратараў мабільнай сувязі — 30% (было 18%)
- ПДВ з продажу лекаў і мэдычных тавараў — 10% (было 0%)
- Падаходны падатак рэзыдэнтаў Парку высокіх тэхналёгіяў — 13% (было 9%)
- Адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў у Менску дазволілі павялічваць у 4 разы, у абласьцях — у 2 разы (раней мясцовыя ўлады мелі права стаўкі зьмяншаць)
- Акцызы на цыгарэты — +15%
- Плата за рамесьніцтва і агратурызм — 2 базавыя (была 1)
- Арэнда і зямельны падатак з гандлёвых цэнтраў — 1,5% (было 0,7%)
- Уводзяць плату за перасячэньне мяжы на аўтамабілі
- Транспартны падатак будуць спаганяць без прывязкі да тэхагляду
- Стаўкі падаткаў такама індэксуюць з папраўкай на інфляцыю